1 І вось што сказаў Госпад Майсею:
2 «Скажы сынам Ізраэля, каб сабралі для Мяне дары; ад кожнага чалавека прыйміце, каторы складае дар дабравольна.
3 Вось тыя рэчы, каторыя маеце прыняць: золата, серабро і медзь,
4 пурпур фіялетавы і чырвоны, кармазын, вісон, казіную воўну,
5 скуры бараноў фарбаваныя на чырвона ды скуры з дэльфінаў, поруч дрэва акацыяў,
6 алей да сьвечнікаў, пахнідлы для вырабу алею намашчэньня і пахкіх кадзілаў,
7 камяні оніксу і камяні брылянты для аздабленьня эфоду і нагрудніку.
8 І хай зробяць Мне сьвятыню, і Я буду жыць паміж іх.
9 Зробіце ўсё на падобнасьць скініі, каторую Я пакажу табе, таксама ўвесь посуд для служэньня. Усё так і зробіце.
10 І зробіце каўчэг з дрэва акацыі. Даўжыня яго — два локці з паловаю, шырыня — паўтары локці, а вышыня — паўтары локці.
11 І пакрыеш яго шчырым золатам з вонку і з нутра, і зробіш на ім кругом залаты вянок.
12 І выльеш да яго чатыры залатыя колцы і ўмацуеш на чатырох ніжніх вуглах ягоных: два колцы на адным яго баку, і два колцы на другім.
13 І зробіш з дрэва акацыі насілы, і пацягнеш іх золатам.
14 І ўложыш (насілы) ў колцы па баках каўчэга, каб насіць яго.
15 Насілы будуць заставацца ў колцах каўчэга і ня будуць зь іх вымацца.
16 І ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
17 І зробіш накрыўку з найчысьцейшага золата: даўжыня яе — два з паловай локці, а шырыня — паўтары локці.
18 З абодвух бакоў накрыўкі выкуеш з золата і паставіш двух хэрубімаў,
19 аднаго хэрубіма з аднаго боку, а другога — з другога; разам з накрыўкай зробіш іх на абодвух баках яе.
20 Хай (хэрубімы) узнімаюць крылы ўгору і закрываюць сваімі крыламі накрыўку; а твары будуць мець зьвернутыя адзін да аднаго, і твары будуць зьвернутыя да накрыўкі,
21 якою павінен закрывацца каўчэг, у каторы паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.
22 І буду Я сустракацца там з табою, і з-над накрыўкі, спаміж хэрубімаў, каторыя па-над Каўчэгам Сьведчаньня, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю празь цябе сынам Ізраэля.
23 І зробіш таксама стол з дрэва акацыі, маючы два локці даўжыні, і локаць шырыні, і паўтары локці вышыні.
24 І пакрыеш яго найчысьцейшым золатам, і зробіш навокал залаты вянок.
25 І абвядзеш кругом ліштвай на чатыры пальцы шырока, і зробіш залаты вянок навокал.
26 І зробіш чатыры залатыя колцы для яго, і ўмацуеш кольцы на чатырох вуглах ля чатырох ножак ягоных.
27 Пры ліштвах павінны быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
28 А насілы зробіш з дрэва акацыі і пацягнеш іх чыстым золатам, і будуць насіць на іх гэты стол.
29 І прыгатуеш таксама для яго місы, чашы, збанкі і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх, і зробіш іх з чыстага золата.
30 І будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.
31 Зробіш таксама сьвечнік з найчысьцейшага золата. Каваны мусіць быць сьвечнік разам з падставай і сьцяблом яго, чашачкамі, яблыкамі і кветкамі.
32 Шэсьць галінаў павінны выходзіць зь яго бакоў, тры галіны з адного яго боку, і тры галіны — з другога боку.
33 Тры чашачкі ў форме краскаў мігдалёвых зь яблыкамі і кветкамі на адной галіне, і тры чашачкі ў форме краскаў мігдалёвых — на другой галіне, зь яблыкамі і кветкамі, і так на ўсіх шасьці галінах, якія выходзяць са сьцябла.
34 А на сьцябле сьвечніка павінны быць чатыры чашачкі, падобныя да краскі мігдалёвай, зь яблыкамі і кветкамі.
35 У шасьці галінаў, выходзячых са сьцябла сьвечніка, яблык пад двума яго галінамі, і яблык пад другімі двума галінамі, і яблык пад трэцімі двума галінамі ягонымі, і на сьцябле чатыры чашачкі, падобныя да мігдалёвай краскі.
36 Яблыкі і галіны іх, і ён зь імі разам павінны быць выкаваныя з чыстага золата.
37 І зробіш да яго сем лямпаў, і паставіш на яго лямпы ягоныя, каб асьвятлялі пярэдні яго бок.
38 Да яго зробіш з чыстага золата шчыпцы і папяльнічкі.
39 З талента чыстага золата трэба зрабіць сьвечнік і ўсе прыналежнасьці да яго.
40 Глядзі, каб зрабіў паводле ўзору, які Я на гары паказаў табе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 25 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.