1 Скінію зробіш зь дзесяці палотнаў: з кручанага вісону, зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, з кармазыну, з хэрубімамі, зробленымі мастацкай работаю.
2 Даўжыня кожнага палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнага палатна — чатыры локці. Усе палотны павінны мець адну меру.
3 Пяць палотнаў будуць павязаныя адно з другім, падобна другія пяць палотнаў будуць павязаныя адно з другім.
4 І прышыеш пяцелькі зь фіялетавага пурпуру па берагах аднаго палатна, дзе павінна быць сьпята; і гэтаксама зробіш па берагах апошняга палатна, дзе павінна быць сьпята.
5 Пяцьдзесят пяцелек прышыеш да аднаго палатна і пяцьдзесят пяцелек прышыеш да другога палатна ў месцы, дзе маюць быць сьпятыя, так, каб пяцелькі былі прышытыя насупраць адна адной.
6 Затым прышыеш пяцьдзесят залатых кручкоў і зьвяжаш палотны пры дапамозе кручкоў тых, і скінія будзе адным цэлым.
7 Потым зробіш адзінаццаць пакрыцьцяў з казінай воўны на палатку над скініяй.
8 Даўжыня аднаго пакрыцьця будзе трыццаць локцяў, а шырыня — чатыры; усе адзінаццаць пакрыцьцяў будуць мець аднолькавыя памеры.
9 І палучыш пяць пакрыцьцяў асобна, а шэсьць пакрыцьцяў — асобна; і шостае пакрыцьцё зробіш падвойнае, яно мае вісець ля ўваходу ў скінію.
10 І зробіш пяцьдзесят пяцелек па краі апошняга пакрыцьця для сьпінаньня яго з другім, і пяцьдзесят пяцелек па краі другога пакрыцьця.
11 І зробіш пяцьдзесят кручкоў медных, і ўложыш кручкі ў пяцелькі, і злучыш іх, каб з усіх сталася адна палатка.
12 А што засталося з пакрыцьцяў палаткі, палова пакрыцьця, што застанецца, хай будзе зьвісаць на заднім баку скініі.
13 А што засталося ад даўжыні пакрыцьцяў палаткі, на локаць з аднаго і другога боку, хай будзе зьвісаць па баках скініі для прыкрыцьця яе.
14 Затым зробіш іншае пакрыцьцё на палатку з чырвоных бараніх скураў і яшчэ пакрыцьцё верхняе са скураў дэльфінаў.
15 І зробіш дошкі для скініі з дрэва акацыі, каб яны стаялі проста.
16 У даўжыню кожная дошка будзе мець дзесяць локцяў, а ў шырыню — паўтары локці.
17 Кожная дошка будзе мець два шыпы, асаджаныя адзін супраць другога. І так зробіш пры ўсіх дошках скініі.
18 Так зробіш дваццаць дошкаў для паўдзённага боку, што глядзіць на поўдзень.
19 І пад дваццаць дошкаў зробіш сорак серабараных падножак: дзьве падножкі пад адну дошку для яе шыпоў.
20 І зробіш дваццаць дошкаў для другога боку скініі, што глядзіць на поўнач,
21 і для іх сорак серабраных падножак; дзьве падножкі для двух шыпоў пад кожную дошку.
22 Для задняга боку скініі, на захад, зробіш шэсьць дошак.
23 І дзьве дошкі зробіш для вуглоў скініі на заходнім баку.
24 Яны павінны быць злучаныя ўнізе і злучаныя ўверсе адным колцам. Так мае быць зь імі абедзьвюма для абодвух вуглоў.
25 І так будзе восем дошкаў, і для іх серабраных падножак шаснаццаць, па дзьве падножкі пад кожную дошку.
26 І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі, пяць для дошкаў аднога боку скініі,
27 і пяць для другога боку скініі, і пяць для дошкаў задняга боку скіні.
28 А сярэдняя жэрдка будзе праходзіць пасярэдзіне дошкаў ад аднаго канца да другога.
29 А дошкі пацягні золатам, і колцы на ўкладаньне жэрдак зрабі з золата, і жэрдкі пацягні золатам.
30 І паставіш скінію паводле ўзору, каторы паказаны табе на гары.
31 І зробіш заслону зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, з кармазыну і з кручанага вісону, з хэрубімамі, выгафтаванымі мастацкай работаю.
32 І павесіш яе на чатырох слупках з акацыі, пацягнутых золатам, з залатымі кручкамі ды на чатырох серабраных падножках.
33 І павесіш заслону на кручках, і ўнясеш туды за заслону Каўчэг Сьведчаньня, і будзе заслона аддзяляць месца Сьвятое ад Найсьвяцейшага.
34 І паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў месцы Найсьвяцейшым.
35 Паставіш перад заслонай стол, а насупраць стала на паўдзённым баку скініі — сьвечнік; стол жа паставіш на паўночным баку.
36 І зробіш заслону над уваходам у скінію зь фіялетавага і чырвонага пурпуру, з кармазыну і кручанага вісону, шматколерна вышываную.
37 І зробіш для заслоны пяць слупкоў з дрэва акацыі, пацягнуўшы іх золатам, кручкі да іх таксама залатыя, і адлі да іх пяць падножак медзяны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Выхад, 26 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.