1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Кажы сыном Ізраелявым: калі жонка зачнець а народзе мужчынскае плоці, дык яна нячыстая будзе сем дзён; подле дзён, у каторыя яна адлучаецца з прычыны хваробы свае, яна будзе нячыстая.
3 Восьмага ж дня будзе абрэзана ў яго канцавая скурка плоці ягонае.
4 І трыццаць тры дні яна мае сядзець у крыві яе ачышчэньня; ні да чога сьвятога ня мае датыкацца, і да сьвятыні ня мае прыходзіць, пакудь ня споўняцца дні ачышчэньня яе.
5 А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго.
6 І як мінуць дні ачышчэньня яе па сыну альбо па дачцэ, яна мае прынесьці аднагодняга баранчыка на аброк усепаленьня і галубянё альбо турка на аброк за грэх да ўходу будану збору, да сьвятара.
7 Ён абрачэць гэта перад СПАДАРОМ і дастане ласкіўчыненьне, і яна будзе чыстая ад вытаку крыві свае. Гэта права праз тую, што нарадзіла мужчынскае або жаноцкае плоці.
8 А калі яна ня будзе магчы прынесьці баранчыка, дык няхай возьме два туркі альбо двое галубянят, аднаго на ўсепаленьне, а другога на аброк за грэх; і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне ёй, і яна будзе чыстая».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.