1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара.
3 І выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і во, выгаілася болька ў пракажанага;
4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышчанаму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу.
5 І раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою;
6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою;
7 І пакропе на ачышчанага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля.
8 І вымые ачышчаны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго.
9 І будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты.
10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы.
11 І пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышчанага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору.
12 І возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ.
13 І зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга.
14 І возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.
15 І возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю.
16 І занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА.
17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны.
18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ.
19 І ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне.
20 І падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. І адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.
21 І калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы,
22 І два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне.
23 І прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ.
24 І возьме сьвятар барана аброку віны і лёґ алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ.
25 І зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышчанага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.
26 І з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара.
27 І пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА.
28 І ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны.
29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА.
30 І прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная,
31 З тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. І дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА».
32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку».
33 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
34 «Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага,
35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: "У мяне на доме паказалася быццам болька праказы".
36 І раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом.
37 І абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны;
38 І выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён;
39 І зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому;
40 І раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае.
41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае,
42 І возьмуць іншыя камяні, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом.
43 І калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі,
44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён.
45 І разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае.
46 І хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара;
47 І хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю.
48 І калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена.
49 І возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу;
50 І зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою;
51 І возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў.
52 І ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю;
53 І пусьце жывую птушку вонках места на від поля, — і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты».
54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці,
55 І праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы;
56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.