1 І было восьмага дня: гукнуў Масей Аарона а сыноў ягоных а старцоў Ізраелявых,
2 І сказаў Аарону: «Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ.
3 І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: "Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне,
4 А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам"».
5 І ўзялі, што расказаў Масей, перад будан збору, і прывялі ўся грамада, і стаялі перад відам СПАДАРОВЫМ.
6 І сказаў Масей: «Гэта тое, што расказаў СПАДАР, учыніце гэта, і зьявіцца вам слава СПАДАРОВА».
7 І сказаў Масей Аарону: «Дабліжся да аброчніка і зрабі аброк за грэх свой а ўсепаленьне свае, і дастань ласкіўчыненьне за сябе а люд, і зрабі дар ад люду, і дастань ім ласкіўчыненьне, як расказаў СПАДАР».
8 І дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго.
9 Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на рагі аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка.
10 А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею;
11 Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару.
12 І зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола.
13 І падалі яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку.
14 І абмыў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку.
15 І прывёў дар люду, і ўзяў ад люду казянё за грэх, і зарэзаў яго, і аброк яго за грэх, як і першае.
16 І аброк усепаленьне, і ўчыніў яго подле ўставы.
17 І аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня.
18 І зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола,
19 І тукі з вала, і з барана хвост, і пакрываючыя, і ныркі, і плеўку зь печанцоў.
20 І палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку.
21 Грудзіну ж а правую лапатку туды-сюды нахінаў Аарон нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў Масей.
22 І падняў Аарон рукі свае да люду, і дабраславіў іх, і зышоў ад абраканьня аброку за грэх, усепаленьня й аброку супакойнага.
23 І ўвыйшлі Масей а Аарон у будан збору, і вышлі, і дабраславілі люд. І зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму люду.
24 І вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчніку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гукалі з радасьці, і палі на віды свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.