1 І гукаў СПАДАР Масею кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым, і скажы ім: прызначаныя поры СПАДАРОВЫ, каторыя будзеце зваць сьвятымі зборамі; во поры Мае:
3 Шэсьць дзён рабі работу, а сёмага дня сыбота сыботаў, сьвяты збор; ніякага рамяства не рабіце; гэта сыбота СПАДАРОВА ў вусіх сялібах вашых.
4 Гэта поры СПАДАРОВЫ, сьвятыя зборы, каторыя вы будзеце згукаць у пару іх:
5 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам Пасха СПАДАРОВА.
6 І пятнанцатага дня таго ж месяца сьвята праснакоў СПАДАРУ. Сем дзён ежча праснакі.
7 На першы дзень хай будзе ў вас сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце.
8 І абракайце сем дзён агняны аброк СПАДАРУ; сёмага дня сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце».
9 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
10 «Гукай сыном Ізраелявым і кажы ім: як прыйдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, то першы сноп жніва вашага прынясі сьвятару.
11 І ён будзе туды-сюды нахінаць сноп перад СПАДАРОМ, каб быў любы за вас; назаўтрае па сыбоце нахінаць яго будзе сьвятар.
12 І прыгатуйце ў дзень нахінаньня сноп і баранчыка годняга на ўсепаленьне СПАДАРУ.
13 І аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна.
14 А хлеба, ані пражаных зярнят, ані зярнят сырых ня ежча аж да тога дня, каторага прынясіце аброк Богу свайму: гэта вечная ўстава ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых.
15 І адлічыце сабе ад заўтрашняга дня просьле сыботы, ад тога дня, каторага прынесьлі сноп нахінаньня, сем сыботаў (поўныя маюць быць),
16 Да заўтрашняга дня просьле сёмае сыботы далічыце пяцьдзясят дзён, і даруйце новы хлебны аброк СПАДАРУ.
17 Ад сялібаў сваіх прынясіце хлеб нахінаньня зь дзьвюх дзясятых часьцяў ценькае мукі, ды маюць быць сьпечаныя кіслыя, першы плод СПАДАРУ.
18 І абрачыце разам із хлебам сем баранчыкаў, аднагодніх, і з буйнога статку аднаго бычка й два бараны; няхай будзе гэта на ўсепаленьне СПАДАРУ, і хлебны аброк і ўзьліваньне да іх на агняны аброк, на прыемны пах СПАДАРУ.
19 Прыгатуйце з казянят аднаго на аброк за грэх і два аднагоднія баранчыкі на аброк супакойны.
20 І хай туды-сюды нахінае іх сьвятар над хлебам першага плоду нахінаньня перад СПАДАРОМ над двума баранчыкамі: сьвятымі яны будуць СПАДАРУ; сьвятару.
21 І згукайце на самы гэты дзень, сьвяты збор будзе вам, і ніякае рамеснае работы не рабіце: гэта ўстава вечная ў вусіх сялібах вашых у родах вашых.
22 І як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчай канцы поля свайго, як жнеш, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай: беднаму а асяленцу пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш».
23 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
24 «Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: сёмага месяца, на першы дзень месяца хай будзе ў вас сыбота, сьвята трубаў, сьвяты збор.
25 Ніякае рамеснае работы не рабіце, і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ».
26 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
27 «Але дзясятага дня сёмага месяца гэтага, дзень ласкіўчыненьня гэта, хай будзе ў вас сьвяты збор; і марыце душы вашыя, абракайце агняны аброк СПАДАРУ.
28 Ніякага рамяства не рабіце гэтага самага дня, бо гэта дзень ласкіўчыненьня, каб залашчыць за вас від СПАДАРА, Бога вашага;
29 Бо ўсялякая душа, каторая ня будзе марыць сябе гэтага самага дня, будзе выгублена зь люду свайго.
30 І ўсялякую душу, што будзе рабіць якое рамяство гэтага самага дня, Я выгублю тую душу з пасярод люду ейнага.
31 Ніякага рамяства не рабіце; гэта ўстава вечная ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых.
32 Гэта вам сыбота сыботаў, і марыце душы вашы, зь дзявятага дня месяца ўвечары; ад вечара да вечара сьвяткуйце сыботы свае».
33 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
34 «Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: зь пятнанцатага дня гэтага сёмага месяца сьвята будак, сем дзён СПАДАРУ.
35 Першага дня сьвяты збор, ніякае рамеснае работы не рабіце.
36 Сем дзён абракайце агняны аброк СПАДАРУ; восьмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас; і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ; гэта дзень узьдзержлівасьці, і не рабіце ніякае рамеснае работы.
37 Гэта поры СПАДАРОВЫ, каторыя вы маеце агалашаць, як сьвятыя зборы, каб абракаць агняны аброк СПАДАРУ, усепаленьне, аброк хлебны, аброк зарэзаньня, узьліваньне, кажны ў свой дзень,
38 Апрача сыботаў СПАДАРОВЫХ, і апрача дароў вашых, і апрача ўсіх аброкаў вашых, і апрача ўсіх самахотных вашых, што вы даіце СПАДАРУ.
39 Але пятнанцатага дня сёмага месяца, як вы зьбіраеце ўвод зямлі, сьвяткуйце сьвята СПАДАРОВА сем дзён: першага дня сыбота і восьмага дня сыбота.
40 І вазьміце сабе першага дня садавіну харошых дзерваў, пагоны пальмавыя і галінкі дзерваў густых і вербаў рэчных, і весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам вашым, сем дзён.
41 сьвяціце гэтае сьвята СПАДАРОВА сем дзён у годзе: гэта ўстава вечная ў родах вашых. Сёмага месяца сьвяціце яго.
42 У будках маеце жыць сем дзён; кажны тубылец Ізраелец жыві ў будках,
43 Каб ведалі роды вашыя, што ў будках асяліў Я сыноў Ізраелявых, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш».
44 І гукаў Масей сыном Ізраелявым праз поры СПАДАРОВЫ.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 23 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.