1 І душа, калі абрачэць дар аброку хлебнага СПАДАРУ, то ценькая мука будзе дар ейны, і ўльлець на яе алівы, і паложа на яе кадзіла;
2 І прынясець яе да сыноў Ааронавых, сьвятароў, і возьме адтуль поўную жменю ценькае мукі і яе алівы і з усім яе кадзілам, і спале гэта сьвятар на памятку на аброчніку: гэта аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.
3 А астачы ад дару хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сьвятых із аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ.
4 А калі абракаеш дар аброку хлебнага зь печанага ў печы, дык абракай зь ценькае мукі прэсныя букаткі, рашчыненыя на аліве, і перапечкі прэсныя, памазаныя аліваю.
5 І калі аброк хлебны із скварады дар твой, дык гэта мае быць ізь ценькае мукі, рашчыненае на аліве, прэсны хай будзе.
6 Паламі яго на кавалкі і ўлі на яго алівы: гэта аброк хлебны.
7 І калі аброк хлебны з казана дар твой, то зь ценькае мукі з аліваю зрабі.
8 І прынясі аброк хлебны, зроблены з гэтага, СПАДАРУ; падай яго сьвятару, а ён дабліжа яго да аброчніка.
9 І падыйме сьвятар ізь гэтага аброку памятку, і спале на аброчйіку: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.
10 А астачы з аброку хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сьвятых із агняных СПАДАРОВЫХ.
11 Ніякі аброк хлебны, каторы даіце СПАДАРУ, не рабіце кіслы, бо ані кіслага цеста, ані мёду ня маеце вы спаляць ад яго на аброк агняны СПАДАРУ.
12 Дар ізь першых пладоў абракайце іх СПАДАРУ, але на аброчнік не абракайце іх, на прыемны пах.
13 І кажны дар хлебнага аброку свайго салі сольлю. І не адыймай солі змовы Бога свайго ад хлебнага аброку свайго: пры кажным дару сваім абракаць будзеш соль.
14 Калі абракаеш хлебны аброк ізь першых пладоў СПАДАРУ, абракай высушаныя каласы на агню, стоўчаныя, сьвежыя, абракай як хлебны аброк першых пладоў сваіх.
15 І налі на іх алівы, і палажы на іх кадзіла: гэта аброк хлебны.
16 І спале сьвятар на памятку із стоўчаных зярнят а алівы з усім кадзілам: гэта аброк агняны СПАДАРУ.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.