1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай Аарону а ўсім сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: гэта слова, што расказаў СПАДАР, кажучы:
3 Кажная людзіна з дому Ізраелявага, каторая зарэжа вала, альбо авечку, альбо казу ў табару, альбо калі хто зарэжа вонках табару,
4 І не прывядзець да ўходу будану збору падараваць дар СПАДАРУ перад вітальняю СПАДАРОВАЙ; дык кроў палічыцца тэй людзіне: разьліла кроў, і выгубіцца людзіна тая зь люду свайго.
5 Гэта дзеля таго, каб прыводзілі сынове Ізраелявы аброкі свае, каторыя яны рэжуць на полю, каб прыводзілі СПАДАРУ да ўходу будану збору, да сьвятара, і рэзалі іх на аброкі супакойныя СПАДАРУ.
6 І пакропе сьвятар крывёй на аброчяік СПАДАРОЎ ля ўходу будану збору, і спале тук на прыемны пах СПАДАРУ,
7 І ня будуць абракаць аброкаў сваіх нячысьцікам, за каторымі яны бязульна ходзяць. Гэта будзе ўставаю вечнаю ў роды вашыя".
8 І ім скажы: кажная людзіна з дому Ізраелявага і асяленец, што асяліўся меж вас, калі абракае ўсепаленьне альбо іншы аброк,
9 І не прывядзець да ўходу будану збору, каб прыгатаваць яго СПАДАРУ, то выгубіцца людзіна тая зь люду свайго.
10 І калі якая людзіна з дому Ізраелявага альбо чужнік, што жывець пасярод вас, будзе есьці якую кроў, то зьвярну від Свой на душу таго, што есьць кроў, і выгублю яе з пасярод люду ейнага;
11 Бо дых цела ў крыві, і Я даў яго вам на аброчнік, каб даставаць ласкіўчыненьне душам вашым, бо кроў дастаець ласкіўчыненьне душы.
12 Затым Я й сказаў сыном Ізраелявым: ні водная душа з вас ня мае есьці крыві, і чужнік, што жывець меж вас, ня мае есьці крыві.
13 І кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і із асяленцаў, што асялілісія меж вас, калі на ўловах злове зьвяра альбо птушку, каторую можна есьці, то ён мае выпусьціць ізь яе кроў, засыпаць яе пылам;
14 Бо дых кажнага цела, — кроў ягоная, яна ёсьць у дыху ягоным. Затым Я сказаў сыном Ізраелявым: ня ежча крыві ні зь якага цела, бо дых усялякага цела кроў ягоная; кажны, хто будзе есьці яе, будзе выгублены.
15 І кажная душа, што будзе есьці здыхату альбо разарванае, тубылец альбо асяленец, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара, а потым будзе чысты.
16 Калі ня вымые й не памые цела свайго, то панясець на сабе бяспраўе свае».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Левіт, 17 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.