1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай усёй грамадзе сыноў Ізраелявых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я СПАДАР, Бог ваш.
3 Кажны бойцеся маці свае й айца свайго; і сыботы мае заховуйце. Я СПАДАР, Бог ваш.
4 Не зварачайцеся да балваноў, і багоў літых не рабіце сабе. Я СПАДАР, Бог ваш.
5 Як будзеце абракаць СПАДАРУ аброк супакойны, то самахоць абракайце яго.
6 У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле.
7 Калі ж хто будзе есьці яго пазаўтра, гэта агідна, гэта ня будзе люба.
8 Хто будзе есьці яго, тый панясець бяспраўе свае, бо ён збудзеніў сьвятыню СПАДАРОВУ; і будзе выгублена душа тая зь люду свайго.
9 І як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчайце канца поля свайго, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай,
10 І вінішча свайго не абірай сусім чыста, і апалых ягадаў у вінішчу не падбірай; беднаму а чужніку пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш.
11 Не крадзіце, і не адракайцеся, і не маніце адзін аднаму.
12 І не прысягайце імям Маім да маны, і ня будзеньце імені Бога свайго. Я СПАДАР.
13 Ня крыўдзь бліжняга свайго й ня глабай. Хай не начуе плата найміта ў цябе да раньня.
14 Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.
15 Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго.
16 Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР.
17 Не ненавідзь брата свайго ў сэрцу сваім, чыста вымаўляй бліжняму свайму, і не панясеш за яго грэху.
18 Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР.
19 Уставы Мае дзяржыце; статку свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе.
20 Калі хто паляжыць із жонкаю ляжаньням насеньня, а яна нявольніца, заручаная мужу, але яшчэ ня выкупленая, альбо свабода яшчэ ня дана ёй, то мае быць прасока, але ня будуць забіты, бо яна несвабодная.
21 І прывядзець ён свой аброк віны СПАДАРУ да ўходу будану збору, барана віны.
22 І адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар бараном віны перад СПАДАРОМ ад грэху, каторым ён ізграшыў, і дараваны будзе яму грэх, каторым ён ізграшыў.
23 І як прыйдзеце да зямлі, і пасадзіце якое дзерва дзеля еміны, то плод яго ўважайце за неабрэзаны; тры гады маюць быць вам за неабрэзаныя, ня маеце есьці іх;
24 А чацьвертага году ўся садавіна яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ;
25 Пятага ж году вы можаце есьці садавіну яго, каб размнажыўся вам урод яго. Я СПАДАР, Бог ваш.
26 Ня ежча з крывёй; Не займайцеся чарамі ані варажыце.
27 Ня стрыжыце краю галавы свае і ня псуй краю барады свае.
28 І націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР.
29 Ня будзень дачкі свае, дапушчаючы яе да бязулства, і хай не бязуле зямля, і хай не напоўніцца зямля бязулствам.
30 Сыботы Мае заховуйце, і сьвятыні Мае сьціце. Я СПАДАР.
31 Не зварачайцеся да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, ня шукайце сплюгавіцца імі. Я СПАДАР, Бог Ваш.
32 Перад відам сівога ўставай і сьці від старога, і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.
33 Як аселіцца чужнік у зямлі вашай, ня ўціскайце яго.
34 Як тубылец із вас, няхай будзе чужнік, што жывець із вамі, і любі яго, як сябе, бо чужнікамі вы былі ў зямлі Ягіпецкай. Я СПАДАР, Бог ваш.
35 Не рабіце несправядлівасьці ў судзе, у меры а ў вазе а памеры.
36 Вага справядлівая, важкі справядлівыя, ефа справіядлівая й гін справядлівы няхай будзе ў вас. Я СПАДАР Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае.
37 І дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх. Я СПАДАР».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.