1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач.
3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта — вечная ўстава ў родах вашых.
4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.
5 І вазьмі ценькае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы.
6 І палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ.
7 І палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ.
8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная.
9 І будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ: устава вечная».
10 І вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцяніна, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец;
11 І ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. І прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага;
12 І памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ.
13 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
14 «Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада.
15 І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой.
16 І хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамада. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць.
17 І людзіна, што заб’ець чалавека, сьмерцю памрэць.
18 Хто заб’ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых.
19 І людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму.
20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму.
21 І хто заб’ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб’ець чалавека, тый хай памрэць.
22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш».
23 І гукаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 24 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.