1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «І сыном Ізраелявым скажы: кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і з чужнікоў, што жывуць у Ізраелю, каторая дасьць із насеньня свайго Молоху, тая хай сьмерцю памрэць; люд зямлі хай укамянуе яе.
3 І Я зьвярну від Свой на людзіну тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дала Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае.
4 І калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзіну тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці;
5 Дык Я зьвярну від Свой на людзіну тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага.
6 І каторая душа зьвернецца да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душу, і выгублю яе з пасярод люду ейнага.
7 І пасьвячайце сябе, і будзьце сьвятыя, бо Я СПАДАР, Бог ваш.
8 І дзяржыце ўставы Мае і паўніце іх: Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.
9 Калі якая людзіна будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім.
10 Альбо хто будзе чужаложыць із замужкаю; калі хто будзе чужаложыць із жонкаю прыяцеля свайго: няхай сьмерцю памрэць чужаложнік і чужаложніца.
11 І хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое, кроў іхная на іх.
12 Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны, кроў іхная на іх.
13 І калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх.
14 Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас.
15 І калі хто злучыцца із статчынаю: сьмерцю памрэць, а статчыну забіце.
16 І калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх.
17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку айца свайго альбо дачку маці свае, і абача голасьць ейную, і яна абача голасьць ягоную: гэта сорам; няхай будуць яны выгублены перад ачыма сыноў люду свайго. Ён адкрыў голасьць сястры свае; бяспраўе свае панясець ён.
18 Калі хто ляжа із жонкаю ў часе жаноцкага ейнага, і адкрые голасьць яе, то ён агаліў вытакі яе, і яна агаліла вытак крыві свае; дык абое яны хай будуць выгублены з пасярод люду свайго.
19 І голасьці сястры маці свае й сястры айца свайго не адкрывай, бо таковы агаляе блізкога свайго; бяспраўе свае панясуць яны.
20 Хто ляжа зь дзядзінаю сваёю, тый адкрыў голасьць дзядзі свайго: грэх свой панясуць яны, бязьдзетныя памруць.
21 Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта адлучэньне; ён адкрыў голасьць брата свайго, бязьдзетныя будуць яны.
22 І дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх, і ня вырыгае вас ізь сябе зямля, да каторае Я вяду вас, каб жылі ў ёй,
23 І не хадзіце ў вуставах народу, каторы я высылаю ад віду вашага; бо гэта ўсе рабілі яны, і збрыдзілі яны Імне.
24 І сказаў Я вам: "Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд". Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў.
25 І адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае.
26 І будзьце Імне сьвятыя; бо Я сьвяты СПАДАР, і Я адрозьніў вас ізь людаў, каб вы былі Мае.
27 А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгукаючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 20 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.