1 І калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і была сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой;
2 Альбо калі душа даткнецца да чаго нячыстага, альбо да здыхаты зьвера нячыстага, альбо да здыхаты статку нячыстага, альбо да здыхаты паўзуна нячыстага, і схавана ад яе, дык яна нячыстая а вінная;
3 Альбо, калі даткнецца да бруды людзкое, якая б то ня была бруда, ад каторае брудзяняцца, і было схавана ад яе, але даведаецца, дык яна вінна;
4 Альбо, калі якая душа прысягне, выказуючы вуснамі сваімі празь ліхое або добрае ў вусім, у чым можа выказаць чалавек прысягаю, і схавана будзе гэта ад яго, і калі ён даведаецца, дык ён вінен у кажным із гэтых.
5 І будзе, калі ён вінен у чым-лень із гэтых, і выспаведаецца, у чым ён ізграшыў,
6 Дык хай прывядзець СПАДАРУ, за віну сваю, за грэх свой, каторым ізграшыў, саміцу із статку драбнога, авечку або казянё за грэх, і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны.
7 А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне.
8 І прынясець іх да сьвятара, і ён абрачэць уперад тое, каторае за грэх, і наломе галаву яму каля завыйку ягонага, але не аддзеле;
9 І пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх.
10 А з другога ўчыне аброк усепаленьня подле ўставы; гэтак адзяржыць яму ласкіўчыненьне за грэх ягоны, каторым ізграшыў, і даравана будзе яму.
11 А калі ён ня дуж прынесьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценькае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх.
12 І прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх.
13 І адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў у вадным із гэтых прылучаёў, і даравана будзе яму; і будзе сьвятару, як пры аброку хлебным».
14 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
15 «Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны.
16 І за тое, што ён ізграшыў супроці сьвятасьці, няхай заплаце, і пятую дзель дадасьць да таго, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне яму бараном аброку віны, і даравана яму будзе.
17 А калі душа ізгрэша і ўзруша адно з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня мела б быць роблена, і ня ведала гэтага, дык будзе вінна і панясець бяспраўе свае;
18 Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і даравана будзе яму.
19 Гэта аброк віны, катораю віною ён завініўся перад СПАДАРОМ».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.