1 І во права аброку віны: сьвятое сьвятых яно.
2 На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола.
3 І ўвесь тук яго хай ён абрачэць ізь яго, хвост а тук, пакрываючы патрыхі,
4 І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта.
5 І спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны.
6 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых.
7 Як аброку за грэх, так і аброку віны права адно ім: сьвятару, каторы будзе даставаць ласкіўчыненьне, будзе ён.
8 Калі сьвятар абракае чый аброк усепаленьня, скура ад усепаленьня, каторае ён абракае, сьвятару таму яна будзе.
9 І ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён.
10 І ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому.
11 Во права аброку супакойнага, каторы абракаюць СПАДАРУ:
12 Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценькую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве.
13 Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі.
14 Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе.
15 І мяса супакойнага аброку падзякі ў дзень дару яго мае быць едзена, ня можна пакідаць ізь яго да раньня.
16 Калі ж абятніца або самахотны аброк дар ягоны, то ў дзень дараваньня аброку аброк ягоны маюць есьці, і назаўтрае засталае ад яго можна есьці.
17 А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле.
18 Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае.
19 І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго.
20 І каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго.
21 І калі якая душа, даткнуўшыся да чаго нячысгага, да нечысьці людзкое, альбо да нячыстага статку, альбо да якое нячыстае брыды, і зьесьць ізь мяса супакойнага аброку СПАДАРОВАГА, то выгубіцца душа тая зь люду свайго».
22 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
23 «Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: ніякага туку валовага, ані авячага, ані казінага ня ежча.
24 А тук із здохлага і тук із разарванага можна ўжываць наўсякую работу; а есьці, ня ежча яго;
25 Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго.
26 І ніякае крыві ня ежча ў вусіх сялібах сваіх, ані з птушак, ані із статку:
27 Хто будзе есьці якую кроў, то выгубіцца душа тая зь люду свайго».
28 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
29 «Гукай сыном Ізраелявым: хто даруе супакойны аброк свой СПАДАРУ, тый мае прынесьці дар свой СПАДАРУ із супакойнага аброку свайго.
30 Ягоныя рукі маюць прынесьці агняны аброк СПАДАРУ: тук із грудзіны мае ён прынесьці і грудзіну, каб нахінаць яе нахінаньням перад СПАДАРОМ.
31 І спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным.
32 І правую лапатку дасьце, як узьнесеньне, сьвятару із супакойных аброкаў сваіх.
33 Даруючаму із сыноў Ааронавых кроў супакойных аброкаў і тук, яму хай будзе правая лапатка як дзель ягоная;
34 Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьнесеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.
35 Гэта дзель памазаньня Ааронава й дзель памазаньня сыноў ягоных із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ у дню, як дабліжыў іх да сьвятарства СПАДАРУ,
36 Каторую расказаў СПАДАР даваць ім ад сыноў Ізраелявых, у дню памазаньня іх, уставаю вечнай у родах іхных».
37 Гэта права ўсепаленьня аброку хлебнага, аброку за грэх, аброку віны, аброку пасьвячэньня й аброку супакойнага,
38 Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустыні Сынайскай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.