Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Калосцаў, 4 Ліст да Калосцаў, 4 глава

1 Гаспадары, аддавайце нявольнікам тое, што [ім належыць] справядліва і па праву, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
2 Трывайце ў малітве, чувайце ў ёй з падзякаю,
3 молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстову, дзеля якой я стаўся вязнем,
4 каб выявіць яе, як мне належыць, моваю.
5 Адносна тых, што звонку, паступайце мудра, здабываючы час.
6 Слова вашае хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.
7 Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны слуга, і супрацоўнік у Госпадзе,
8 якога я паслаў да вас для таго, каб вы даведаліся, як нашыя справы, і ўсцешыліся сэрцамі вашымі,
9 разам з Анісімам, улюбёным і верным братам, які з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.
10 Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, — адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, —
11 і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны — памагатары для Валадарства Божага; яны былі мне ўцехаю.
12 Вітае вас Эпафрас, што з вас, слуга Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
13 Сведчу вам адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія ў Лаадыцэі і Герапалісе.
14 Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.
15 Прывітайце братоў, якія ёсць у Лаадыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме.
16 І калі гэта пісьмо будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб і ў царкве Лаадыцэйскай было яно прачытана, а тое, што з Лаадыцэі, прачытайце і вы.
17 І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада».
18 Прывітанне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка з вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Калосцаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.