Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Калосян, 4 Пасланне да Калосян, 4 глава

1 Гаспадары́, абыхо́дзьцеся з рабамі па праўдзе і справядлівасці, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
2 Будзьце пастаяннымі ў малітве, трыва́ючы ў ёй з удзячнасцю;
3 маліцеся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы для слова — абвяшча́ць тайну Хрыстову, за якую я і зняво́лены,
4 каб я вы́казаў яе ясна, як нале́жыць мне абвяшчаць.
5 Са зне́шнімі абыхо́дзьцеся мудра, суадно́сячыся з ча́сам.
6 Слова ваша няхай будзе заўсёды з благадаццю, прыпра́ўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба адказваць кожнаму.
7 Пра мяне ўсё раскажа вам Ціхік, узлюблены брат і верны служыцель і супрацоўнік у Госпадзе;
8 яго я паслаў да вас для таго, уласна, каб ён даведаўся пра вашы справы і суце́шыў сэрцы вашы,
9 разам з Анісімам, верным і ўзлю́бленым бра́там, які ад вас: яны раскажуць вам пра ўсё што тут робіцца.
10 Вітае вас Арыстарх, зняво́лены разам са мною, і Марк, родзіч Варнавы, — наконт якога вы атрыма́лі наказы: калі прыйдзе да вас, прымíце яго, —
11 таксама Іісус, называ́ны Іустам, якія паходзяць з абрэ́заных; гэта адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, якія былí мне суцяшэ́ннем.
12 Вітае вас Эпафрас, які з вашых, раб Іісуса Хрыста, які заўсёды падзвіза́ецца ў малітвах за вас, каб вы былі дасканалыя і напоўненыя ўсім, што даспадобы Богу.
13 Све́дчу пра яго, што ён праяўляе вялікую руплíвасць за вас і за тых, хто ў Лаадыкіі і ў Іерапалі.
14 Вітае вас Лука, лекар узлю́блены, і Дзімас.
15 Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфана, і дамашнюю царкву яго.
16 І калі гэтае пасланне будзе прачы́тана ў вас, зрабіце так, каб яно было прачы́тана і ў Лаадыкійскай царкве; а тое, што з Лаадыкіі, каб і вы прачыталі.
17 І скажыце Архіпу: будзь уважлівы да служэння, якое ты прыня́ў у Госпадзе, каб табе вы́канаць яго.
18 Прывітанне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра мае аковы. Благадаць з усімі вамі. Амінь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Калосян, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.