2 Летапісаў 28 глава

Другая кніга Летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Новой Женевской Библии

Пераклад Антонія Бокуна

1 Дваццаць гадоў [было] Ахазу, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме; і не рабіў ён таго, што слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.
2 І хадзіў ён шляхамі валадароў Ізраілю, і нават зрабіў літыя балваны Баалаў.
3 І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у агні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
4 І ён складаў ахвяры, і кадзіў на ўзвышшах і на ўзгорках, і пад кожным дрэвам зялёным.
5 І аддаў яго ГОСПАД, Бог ягоны, у рукі валадара Сірыі, і яны пабілі яго, і ўзялі ў яго ў палон шмат палонных, і завялі ў Дамаск. І таксама ў руку валадара Ізраіля ён быў аддадзены, і той ударыў яго паразай вялікаю.
6 І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, а ўсе яны — людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
7 І забіў ён Зіхры, волата з Эфраіму, Маасэю, сына валадара, Азрыкама, кіраўніка дому, і Элькану, другога пасьля валадара.
8 І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю.
9 І там быў прарок ГОСПАДА, імя ягонае — Адэд. І выйшаў ён перад аблічча войска, якое ўваходзіла ў Самарыю, і сказаў ім: «Вось, ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юду аддаў іх у руку вашую, і вы забілі іх з лютасьцю, якая дайшла да неба.
10 І цяпер вы думаеце мець сыноў Юды і Ерусаліму як слугаў і нявольнікаў. А ці самі вы ня маеце правіны перад ГОСПАДАМ, Богам вашым?
11 І цяпер паслухайце мяне, і вярніце палонных, якіх вы ўзялі ў палон з братоў вашых; бо полымя гневу ГОСПАДА [прыйдзе] на вас».
12 І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,
13 і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем».
14 І ўзброеныя пакінулі палонных і здабычу перад абліччам князёў і ўсёй царквы [Ізраіля].
15 І ўсталі мужы, якіх вызначылі па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых з іх апранулі са здабычы, і апранулі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі [раны] іх, і пасадзілі на аслоў усіх кволых, і завялі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.
16 У той час паслаў валадар Ахаз да валадароў Асірыі, каб яны дапамаглі яму.
17 І зноў прыйшлі Эдомцы, і пабілі [шмат] у Юдзе, і ўзялі ў палон.
18 А Філістынцы напалі на гарады Шэфэлі і Нэгеву Юдэйскага, і ўзялі Бэт-Шэмэш, Аялон і Гедэрот, Сахо і вёскі ейныя, Тымну і вёскі ейныя, Гімзо і вёскі ягоныя, і пасяліліся там,
19 бо прынізіў ГОСПАД Юду з прычыны Ахаза, валадара Ізраіля, бо ён разкелзаў Юду і нявернасьцю стаў няверным ГОСПАДУ.
20 І прыйшоў да яго Тыглят-Пільнэсэр, валадар Асірыі, і прыціснуў яго, а не ўмацаваў яго,
21 бо Ахаз узяў частку [маёмасьці] Дому ГОСПАДА і дому валадарскага і князёў, і аддаў валадару Асірыі, але не [прынесла гэта] дапамогі яму.
22 І ў часе ўціску свайго валадар Ахаз павялічваў нявернасьць ГОСПАДУ,
23 і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і казаў: «Богі валадароў Сірыі дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю.
24 І сабраў Ахаз начыньні Дому Божага, і пасек начыньні Дому Божага, і замкнуў дзьверы Дому ГОСПАДА, і зрабіў сабе ахвярнікі ў-ва ўсіх кутах Ерусаліму,
25 і ў-ва ўсіх гарадах Юды зрабіў узвышшы, каб кадзіць іншым багам, і гнявіў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
26 А іншыя дзеяньні ягоныя і ўсе ўчынкі ягоныя, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
27 І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе, у Ерусаліме; але ня ўнесьлі яго ў магілы валадароў Ізраіля. І пачаў валадарыць Эзэкія, сын ягоны, пасьля яго.

Новой Женевской Библии

28:1−27 В начале и конце повествования о царствовании Ахаза летописец в основном придерживается текста книги Царств (ср. 28:1−4 с 4Цар 16:2−4; 28:22−27 с 4Цар 16:10−11, 19−20), но в середине многое добавляет (28:5−21). Повествование делится на четыре части: воцарение Ахаза (28:1), его отступничество (28:1−4), понесенное им военное поражение (28:5−23) и смерть (28:26−27). Противопоставляя царствование Ахаза царствованию его отца, летописец показывает, как отступничество становится причиной поражения.

28:1 Ахаз... шестнадцать лет царствовал. Ахаз царствовал в 735−716/15 гг. до Р.Х. В 735−732 гг. он был соправителем Иоафама, а затем шестнадцать лет единолично царствовал над Иудеей.

28:3 проводил сыновей своих через огонь. В своем отступничестве Ахаз дошел до того, что стал совершать человеческие жертвоприношения (ср. Лев 18:21; Втор 12:31; Втор 18:10; 4Цар 16:3; Иер 32:35; Иез 16:20−21).

28:5 в руку царя Сириян... и в руку царя Израильского. Сирийский царь Рецин и израильский Факей выступили против Ахаза объединенными силами (4Цар 16:5−6; Ис 7:1−14). Летописец рассказывает о деяниях каждого из них, поскольку ему важно показать реакцию северян на обращенные к ним слова пророка (28:9−15).

28:5−15 Военное поражение Ахаза явилось Божиим судом за его отступничество (28:5−6).

28:21 взял сокровища из дома Господня. См. ком. к 16:2. не в помощь себе. С помощью ассирийского царя Феглафелласара III Ахазу удалось временно отвести угрозу со стороны Сирии и Израиля (4Цар 16:7−9), но Иудея при этом попала в зависимость от Ассирии.

28:25 устроил высоты. См. ком. к 21:11.

28:26 описаны в книге царей Иудейских и Израильских. См.: Первая книга Паралипоменон. Введение: Автор.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.