Да Габрэяў 10 глава

Пасланьне да Габрэяў
Пераклад Васіля Сёмухі → Новой Женевской Библии

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Закон, маючы цень будучых дабротаў, а не самы вобраз рэчаў, аднымі тымі самымі ахвярамі, якія кожны год стала прыносяцца, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць зь імі.
2 Інакш перасталі б прыносіць іх, бо ахвяравальнікі, ачышчаныя адзін раз, ня мелі б ужо ніякага ўсьведамленьня грахоў.
3 Але ахвярамі штогод робіцца напамін пра грахі;
4 бо немагчыма, каб кроў цялят і казлоў зьнішчала грахі.
5 Таму Хрыстос, уваходзячы ў сьвет, кажа: «ахвяры і прынашэньня Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне.
6 Усеспаленьні* і ахвяры за грэх не даспадобы Табе.
7 Тады Я сказаў: вось, іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, выканаць волю Тваю, Божа»;
8 сказаўшы раней, што ні ахвяр, ні прынашэньняў, ні ўсеспаленьняў*, ні ахвяры за грэх, — якія прыносяцца паводле закона, — Ты не захацеў і не ўпадабаў,
9 потым дадаў: «вось, іду выканаць волю тваю, Божа». Адмяняе першае, каб пастанавіць другое.
10 Па гэтай вось волі асьвечаныя мы аднаразовым прынясеньнем Цела Ісуса Хрыста.
11 І кожны сьвятар штодзень стаіць у служэньні і шмат разоў прыносіць адны і тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьнішчыць грахоў.
12 А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,
13 чакаючы потым, пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены «падножжам ног Ягоных».
14 Бо Ён адным прынашэньнем назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, хто асьвячаецца.
15 Пра гэта сьведчыць вам і Дух Сьвяты; бо сказана:
16 «вось запавет, які завяшчаю ім пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: увяду законы Мае ў сэрцы іхнія, і ў думках іхніх напішу іх,
17 і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх не ўзгадаю больш».
18 А дзе ёсьць дараваньне грахоў, там не патрэбнае прынашэньне за іх.
19 І вось, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвяцілішча праз Кроў Ісуса Хрыста, шляхам новым і жывым,
20 які Ён зноў адкрыў нам праз заслону, гэта значыцца, праз плоць Сваю,
21 і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,
22 прыступайма са шчырым сэрцам, з поўнаю вераю, крапленьнем ачысьціўшы сэрцы ад пахібнага сумленьня, і абмыўшы цела вадою чыстаю,
23 будзем трымацца вызнаньня надзеі непахісна, бо верны Той, Хто абяцаў;
24 будзем уважлівыя адно да аднаго, заахвочваючы ў любові і добрых учынках;
25 ня будзем пакідаць сходу свайго, як гэта ў некаторых у звычаі; а будзем намаўляць адно аднаго, і тым болей, чым выразьней бачыце набліжэньне дня таго.
26 Бо, калі мы, атрымаўшы спазнаньне ісьціны, самахоць грэшым, дык не застаецца больш ахвяры за грахі,
27 а нейкае страшнае чаканьне суду і лютасьці вагню, гатовага зжэрці супраціўцаў.
28 Калі чалавек, які адкінуў закон Майсееў, пры двух і трох сьведках, безь мілажалю караецца сьмерцью,
29 дык наколькі ж цяжэйшае, думаеце, кары варты будзе той, хто топча Сына Божага і не ўважае за сьвятыню Кроў запавета, якою асьвечаны, і Духа мілаты абражае?
30 Мы ведаем Таго, Хто сказаў: «у Мяне адпомста, Я аддам, кажа Гасподзь». І яшчэ: «Гасподзь будзе судзіць народ Свой».
31 Страшна трапіць у рукі Бога жывога!
32 Успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў,
33 то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі;
34 бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая.
35 Дык не пакідайце спадзяваньня вашага, якое мае атрымаць вялікую аддзяку.
36 Цярплівасьць патрэбна вам, каб, выканаўшы волю Божую, атрымаць абяцанае;
37 «яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не забавіцца.
38 Праведны вераю жыць будзе; а калі хто завагаецца, ня хінецца да таго душа Мая».
39 А мы ня з тых, што вагаюцца на пагібель, а стаім у веры на ратунак душы.

Новой Женевской Библии

10:1 тень будущих благ. Т.е. закон служил прообразом благодати, пришедшей с новым заветом.

сделать совершенными. Закон не мог единожды и окончательно очистить приходящих к Богу от греха, сделать их совершенными, т.е. не нуждающимися в дальнейшем очищении.

10:3 напоминается о грехах. Закон не мог служить средством освобождения от греха, ибо «законом познается грех» (Рим 3:20). Состоящие под законом грешники таковыми и оставались: Бог «помнил» об их грехе, закон же служил средством для напоминания об этом грешникам.

10:5 тело уготовал Мне. В еврейском тексте Пс 39:7, откуда цитируются данные слова, сказано: «Ты открыл мне уши» (ср. Ис 50:5). Автор послания, следуя за греческим переводом Ветхого Завета (Септуагинтой), обобщает смысл данного псалма. Кроме того, если псалмопевец писал псалом задолго до пришествия Христа и, водимый Духом, мог мыслить только в прообразах, то автор послания знал абсолютно точно, Кто стоит за этими образами.

10:7 в начале книги. В Ветхом Завете, прообразы которого указывают на Христа.

10:8 Этот стих подразумевает всю систему ветхозаветного жертвоприношения.

10:9 иду исполнить волю Твою. См. Ин 4:34; Ин 5:30; Ин 6:38−39; ср. Лк 7:30.

10:10 См. ком. к ст. 9.

10:15 О сем свидетельствует... Дух Святый. В Послании к Евреям, как и в других книгах Нового Завета, подчеркивается, что Дух является подлинным Автором Священного Писания (3:7; 9:8; Деян 4:25). См. статью «Авторитет Писания».

10:16−17 Две цитаты из Иеремии (гл. 31) служат подтверждением, что принесенная Христом единократная жертва навсегда освящает верующих в Него (ст. 16) и служит достаточным основанием для прощения грехов (ст. 17).

10:19 входить во святилище. Имеется в виду небесное святилище, вход в которое открыт искупительной жертвой Христа.

10:20 через завесу, то-есть плоть Свою. Образное выражение. Автор идентифицирует завесу в храме и тело Христа. Уподобление основано на том, что завеса, закрывавшая вход в Святое Святых, разорвалась сверху донизу (6:19; 9:3; Мф 27:51), также и тело Христа было распято, чтобы кровь Его открыла доступ в небесное святилище (ст. 19).

10:23 верен Обещавший. Эти слова в равной степени имеют отношение и к Отцу, и к Сыну.

10:25 См. статью «Определение подлинности местных церквей».

дня оного. Или «дня Господнего». Имеется в виду Второе пришествие Христа.

10:26 произвольно грешим. Христиане, считающие себя безгрешными, подвергаются самообольщению (1Ин 1:8); те же, кто осознает свою греховность, не должны отчаиваться в получении благодати (4:16; 1Ин 2:1−2). Умышленный же грех направлен против жертвы Христовой, очистительной силы Его крови и является оскорблением Духу Святому (6:6; 10:29). Грешащий преднамеренно тем самым отвергает дарованную во Христе благодать, прощение грехов и мир с Богом.

10:28 отвергшийся закона Моисеева. Обратившийся от Бога к идолам (Втор 17:2−7).

10:29 Насколько благодать нового завета превосходит закон ветхого, настолько отвержение ее серьезнее пренебрежения законом.

10:30 Господь будет судить народ Свой. Две цитаты из песни Моисея (Втор 32:35−36) свидетельствуют, что Бог намерен судить согласно завету, при этом выделяя тех, кого Он считает Своими, из прочих (ср. 1Пет 4:17).

10:32−39 Как и в 6:19 — 7:12, автор уравновешивает суровость предупреждения ободрением, описывая плоды благодати.

10:33 Публичные поношения, аресты и другие преследования сопровождали эдикт Клавдия (49 г. до Р.Х.), которым евреи изгонялись из Рима (см. Введение: Время и обстоятельства написания).

10:34 моим узам сострадали. Эти слова позволяют отождествлять автора послания с апостолом Павлом (см. Введение: Автор).

имущество лучшее и непреходящее. Небесный Иерусалим и непреходящая ценность вечной жизни.

10:36 См. ком. к 6:11.

10:37−38 В этих стихах подразумевается Второе пришествие Христа, которое принесет воздаяние верным и отступникам.

10:39 Мы. Автор объединяет себя с адресатами послания.

Примечания:

 
Пераклад Васіля Сёмухі
6, 8 Тэрмін «всесожжение» амаль усюды (139 разоў) перакладаецца як «цэласпаленьне», акрамя 4-х раз, у гэтых вершах, напрыклад.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.