Да Жыдоў 10 глава

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў
Пераклад Яна Станкевіча → Новой Женевской Библии

Пераклад Яна Станкевіча

1 Закон жа, маючы сьцень будучага дабра, а ня сам абраз рэчаў, ніколі ня можа тымі самымі аброкамі, кажны год кажначасна абраканымі, удасканаліць прыступаючых.
2 Накш перасталі б абракаць, бо абракаючыя аброк, быўшы аднойчы ачышчаны, ня мелі б ужо ніякага сьведам’я грахоў.
3 Але гэтымі прыпамінаньне грахоў дзеецца кажнага году;
4 Бо нельга, каб кроў быкоў а казлоў касавала грахі.
5 Затым Уходзячы на сьвет, кажа: «Аброкаў а дароў Ты не хацеў, але цела прыгатаваў Імне.
6 Усепаленьні а аброкі за грэх ня любы Табе.
7 Тады Я сказаў: "Гля, іду ўчыніць волю Тваю, Божа", як напісана празь Мяне на пачатку кнігі».
8 Сказаўшы ўперад: «Ты не хацеў ані ўпадабаў аброкаў ані дароў, ані ўсепаленьняў, ані аброкаў за грэх», (каторыя абракаюць подле Закону),
9 Тады сказаў: «Гля, іду ўчыніць волю Тваю». Касуе першае, каб устанавіць другое.
10 Подле гэтае волі пасьвячаны мы аброкам цела Ісуса Хрыста аднойчы назаўсёды.
11 І кажны сьвятар што дня стаіць, правячы а абракаючы часта тыя самыя аброкі, каторыя ніколі ня могуць змазаць грахоў.
12 Ён жа, аброкшы адзін аброк за грахі, на векі сеў паправе Бога,
13 Адлі чакаючы, пакуль варагі Ягоныя будуць пакладзены казулькаю пад ногі Ягоныя.
14 Бо Ён адным аброкам на векі ўчыніў дасканальнымі пасьвячаных.
15 Праз гэта сьветча нам і Дух Сьвяты; бо просьле гэтага сказана:
16 «Во змова, каторую Я ўстанаўлю ім просьле тых дзён, кажа Спадар: дам законы Свае ў сэрцы іхныя і напішу іх у думках іхных,
17 І наперад грахоў іхных і бяспраўяў іхных ня ўспомню».
18 А йдзе дараваньне, там ня надабе аброку за грэх.
19 Дык, браты, маючы адвагу ўходзіць да Сьвятога Сьвятых пераз кроў Ісусаву,
20 Новай і жывой дарогаю, каторую нам пасьвяціў пераз запону, значыцца, цела Свае,
21 І маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,
22 Бліжмася з праўдзівым сэрцам, із супоўнай пэўнасьцяй веры, пакрапленьням ачысьціўшы сэрца ад нягоднага сумленьня і абмыўшы цела вадою чыстаю,
23 Моцна дзяржымася бяз хістаньня вызнаньня надзеі, бо верны Тый, што абяцаў.
24 Будзьма ўважлівыя адзін да аднаго, захочуючы да міласьці а добрых учынкаў,
25 Не пакідаючы збораў сваіх, як ёсьць у некатрых звычай; але захочуючы, і тым болей, чым болей бачыце, што тый дзень бліжыцца.
26 Бо калі б мы самахоць грашылі па адзяржаньню супоўнага знацьця праўды, не заставалася б ужо аброку за грахі,
27 Але нейкае страшнае спадзяваньне суду й гарачыня агню, што мае пажэрці праціўнікаў.
28 Калі хто ўлегцы замеў закон Масеяў, на сьветчаньне дзьвюх альбо трох сьветак памірае безь міласэрдзя, —
29 Дык якой горшай кары, думаеце, варты будзе тый, што патаптаў Сына Божага, і Кроў змовы, каторай пасьвячаны, мае за звычайную, і Духа ласкі зьневажае?
30 Бо мы знаем Таго, хто сказаў: «Імне помста, Я адплачу, кажа Спадар». І ўзноў: «Спадар будзе судзіць люд Свой».
31 Страшна ўпасьці ў рукі Бога жывога!
32 Успомніце пярэднія дні, калі, будучы асьвечаныя, вытрывалі вялікую бітву цярпеньняў,
33 З аднаго боку, як былі выстаўлены на ўпікі а атугу, а, з другога, як сталі сябрамі тых, што дазнавалі таго ж;
34 Бо вы спагадалі вязьням і прынялі з радасьцяй грабеж меньня свайго, ведаючы, што маеце сабе лепшую маемасьць і трываючую.
35 Дык не адхінайце даверу свайго, каторы мае вялікую адплату.
36 Бо трывалкосьці надабе вам, каб, учыніўны волю Божую, адзяржаць абятніцу;
37 «Бо яшчэ трошачкі, трошачкі, і Тый, што мае прыйсьці, прыйдзе і не адвалачэць.
38 Справядлівы ж вераю жыць будзе; а калі адступе, не ўпадабае таго душа Мая».
39 Мы ж не адступаючыя на загіну, але ў веры да спасеньня душы.

Новой Женевской Библии

10:1 тень будущих благ. Т.е. закон служил прообразом благодати, пришедшей с новым заветом.

сделать совершенными. Закон не мог единожды и окончательно очистить приходящих к Богу от греха, сделать их совершенными, т.е. не нуждающимися в дальнейшем очищении.

10:3 напоминается о грехах. Закон не мог служить средством освобождения от греха, ибо «законом познается грех» (Рим 3:20). Состоящие под законом грешники таковыми и оставались: Бог «помнил» об их грехе, закон же служил средством для напоминания об этом грешникам.

10:5 тело уготовал Мне. В еврейском тексте Пс 39:7, откуда цитируются данные слова, сказано: «Ты открыл мне уши» (ср. Ис 50:5). Автор послания, следуя за греческим переводом Ветхого Завета (Септуагинтой), обобщает смысл данного псалма. Кроме того, если псалмопевец писал псалом задолго до пришествия Христа и, водимый Духом, мог мыслить только в прообразах, то автор послания знал абсолютно точно, Кто стоит за этими образами.

10:7 в начале книги. В Ветхом Завете, прообразы которого указывают на Христа.

10:8 Этот стих подразумевает всю систему ветхозаветного жертвоприношения.

10:9 иду исполнить волю Твою. См. Ин 4:34; Ин 5:30; Ин 6:38−39; ср. Лк 7:30.

10:10 См. ком. к ст. 9.

10:15 О сем свидетельствует... Дух Святый. В Послании к Евреям, как и в других книгах Нового Завета, подчеркивается, что Дух является подлинным Автором Священного Писания (3:7; 9:8; Деян 4:25). См. статью «Авторитет Писания».

10:16−17 Две цитаты из Иеремии (гл. 31) служат подтверждением, что принесенная Христом единократная жертва навсегда освящает верующих в Него (ст. 16) и служит достаточным основанием для прощения грехов (ст. 17).

10:19 входить во святилище. Имеется в виду небесное святилище, вход в которое открыт искупительной жертвой Христа.

10:20 через завесу, то-есть плоть Свою. Образное выражение. Автор идентифицирует завесу в храме и тело Христа. Уподобление основано на том, что завеса, закрывавшая вход в Святое Святых, разорвалась сверху донизу (6:19; 9:3; Мф 27:51), также и тело Христа было распято, чтобы кровь Его открыла доступ в небесное святилище (ст. 19).

10:23 верен Обещавший. Эти слова в равной степени имеют отношение и к Отцу, и к Сыну.

10:25 См. статью «Определение подлинности местных церквей».

дня оного. Или «дня Господнего». Имеется в виду Второе пришествие Христа.

10:26 произвольно грешим. Христиане, считающие себя безгрешными, подвергаются самообольщению (1Ин 1:8); те же, кто осознает свою греховность, не должны отчаиваться в получении благодати (4:16; 1Ин 2:1−2). Умышленный же грех направлен против жертвы Христовой, очистительной силы Его крови и является оскорблением Духу Святому (6:6; 10:29). Грешащий преднамеренно тем самым отвергает дарованную во Христе благодать, прощение грехов и мир с Богом.

10:28 отвергшийся закона Моисеева. Обратившийся от Бога к идолам (Втор 17:2−7).

10:29 Насколько благодать нового завета превосходит закон ветхого, настолько отвержение ее серьезнее пренебрежения законом.

10:30 Господь будет судить народ Свой. Две цитаты из песни Моисея (Втор 32:35−36) свидетельствуют, что Бог намерен судить согласно завету, при этом выделяя тех, кого Он считает Своими, из прочих (ср. 1Пет 4:17).

10:32−39 Как и в 6:19 — 7:12, автор уравновешивает суровость предупреждения ободрением, описывая плоды благодати.

10:33 Публичные поношения, аресты и другие преследования сопровождали эдикт Клавдия (49 г. до Р.Х.), которым евреи изгонялись из Рима (см. Введение: Время и обстоятельства написания).

10:34 моим узам сострадали. Эти слова позволяют отождествлять автора послания с апостолом Павлом (см. Введение: Автор).

имущество лучшее и непреходящее. Небесный Иерусалим и непреходящая ценность вечной жизни.

10:36 См. ком. к 6:11.

10:37−38 В этих стихах подразумевается Второе пришествие Христа, которое принесет воздаяние верным и отступникам.

10:39 Мы. Автор объединяет себя с адресатами послания.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.