Лікі 1 глава

Лікі
Пераклад Васіля Сёмухі → Толковая Библия Лопухина

Пераклад Васіля Сёмухі

1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
2 палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
3 ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;
4 з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
5 І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
6 ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
7 ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
8 ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
9 ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
10 ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
11 ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
12 ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13 ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14 ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15 ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16 Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
17 І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
18 і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
19 як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
20 І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
21 налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
22 Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
23 налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
24 Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
25 налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
26 Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
27 налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
28 Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
29 налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30 Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
31 налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
32 Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
33 налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
34 Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
35 налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36 Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
37 налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
38 Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
39 налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40 Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
41 налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42 Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
43 налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44 Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
45 І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
46 і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
47 А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
48 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
49 Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
50 а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
51 і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
52 Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
53 а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця.
54 І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.

Толковая Библия Лопухина

Перепись израильского народа. — Выделение левитов для служения при скинии.

Чис 1:1. И сказал Господь Моисею в пустыне Синайской, в скинии собрания, в первый [день] второго месяца, во второй год по выходе их из земли Египетской, говоря:

Чис 1:2. исчислите все общество сынов Израилевых по родам их, по семействам их, по числу имен, всех мужеского пола поголовно:

Чис 1:3. от двадцати лет и выше, всех годных для войны у Израиля, по ополчениям их исчислите их — ты и Аарон;

Являясь средством приведения в известность количественного состава еврейской армии и количества плательщиков подушной подати в пользу скинии (Исх 30:11−16), перепись имела в то же время в виду и наглядное подтверждение божественных обетований патриархам о великом размножении их потомства (блаж. Феодорит, Толк. на кн. Числ, вопр. 1). По наведенным переписью справкам оказалось:

В колене Рувима — 46 500 чел. Симеона — 59 300 чел.

Иуды — 74 600 чел.

Дана — 62 700 чел.

Неффалима — 53 400 чел.

Гада — 45 650 чел.

Асира — 41 500 чел.

Иссахара — 54 400 чел.

Завулона — 57 400 чел.

Ефрема — 40 500 чел.

Манассии — 32 200 чел.

Вениамина — 35 400 чел.

Итого — 603 550 чел.

Чис 1:4. с вами должны быть из каждого колена по одному человеку, который в роде своем есть главный.

Совместно с Моисеем, Аароном, левитами (Исх 38:21) в производстве переписи должны были принять участие и главы колен, — как для того, чтобы обеспечить этим наибольшую правильность составления списков, так и для того, чтобы поддержать в глазах народа авторитет избранных им мужей.

Чис 1:47. А левиты по поколениям отцов их не были исчислены между ними.

Чис 1:48. И сказал Господь Моисею, говоря:

Чис 1:49. только колена Левиина не вноси в перепись, и не исчисляй их вместе с сынами Израиля;

Чис 1:50. но поручи левитам скинию откровения и все принадлежности ее и всё, что при ней; пусть они носят скинию и все принадлежности ее, и служат при ней, и около скинии пусть ставят стан свой;

Чис 1:51. и когда надобно переносить скинию, пусть поднимают ее левиты; и когда надобно остановиться скинии, пусть ставят ее левиты; а если приступит кто посторонний, предан будет смерти.

Подушная и воинская повинности для левитов заменялись их пожизненным служением скинии.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.