Езэкііля 41 глава

Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Васіля Сёмухі → Комментарии МакДональда

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Потым увёў мяне ў храм і намерыў у слупах шэсьць локцяў шырыні з аднаго боку і шэсьць локцяў шырыні з другога боку, у шырыню скініі.
2 У дзьвярах — дзесяць локцяў шырыні, і абапал дзьвярэй — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і намерыў даўжыні ў храме сорак локцяў, а шырыні дваццаць локцяў.
3 І пайшоў усярэдзіну, і намерыў у слупах каля дзьвярэй два локці і ў дзьвярах шэсьць локцяў, а шырыня дзьвярэй — у сем локцяў.
4 І адмерыў у ім дваццаць локцяў у даўжыню і дваццаць локцяў у шырыню храма, і сказаў мне: гэта Сьвятое Сьвятых.
5 І намерыў у сьцяне храма шэсьць локцяў, а шырыні ў бакавых пакоях вакол храма па чатыры локці.
6 Бакавых пакояў было трыццаць тры, пакой каля пакоя; яны ўдаюцца ў сьцяну, якая ў храма для пакояў вакол, так што яны ў сувязі зь ёю, але сьцяны самога храма не кранаюць.
7 І ён болей і болей расшыраўся вакол угору бакавымі пакоямі, бо акруглівасьць храма падымалася вышэй і вышэй вакол храма, і таму храм меў большую шырыню ўгары, і зь ніжняга паверха падымаліся ў верхні празь сярэдні.
8 І я бачыў верх Дома ва ўсю акругласьць; бакавыя пакоі каля асновы мелі там меры цэлую трысьціну, шэсьць поўных локцяў.
9 Шырыня сьцяны бакавых пакояў, якія выходзілі вонкі, пяць локцяў, і адкрытая прастора ёсьць каля бакавых пакояў храма.
10 І паміж пакоямі адлегласьць дваццаць локцяў вакол усяго храма.
11 Дзьверы бакавых пакояў вядуць на адкрытую прастору, адны дзьверы — на паўночны бок, а другія — на паўднёвы бок; а шырыня гэтай адкрытай прасторы — пяць локцяў вакол.
12 Будынак перад плошчаю на заходнім баку шырынёю ў семдзесят локцяў; а сьцяна гэтага будынка ў пяць локцяў шырыні вакол, а даўжыня яе дзевяноста локцяў.
13 І намерыў ён у храме сто локцяў даўжыні, і ў плошчы і ў прыбудове, і ў сьценах яго таксама сто локцяў даўжыні.
14 І шырыня храма па франтонным боку і плошчы на ўсход сто локцяў таксама.
15 І ў даўжыні будынка перад плошчаю на тыльным баку яе з бакавымі пакоямі яго па той і другі бок ён намерыў сто локцяў, з унутранасьцю храма і бабінцамі двара.
16 Брусы дзьвярэй і кратаваныя вокны, і бакавыя пакоі вакол, ва ўсіх трох паверхах, насупраць парогаў ашаляваныя дрэвам і ад падлогі па вокны; вокны былі зачыненыя.
17 Ад верху дзьвярэй як усярэдзіне храма, так і звонку, і па ўсёй сьцяне вакол, усярэдзіне і звонку, былі і разьбёныя выявы,
18 зроблены былі херувімы і пальмы; пальма паміж двума херувімамі, і ў кожнага херувіма — два твары.
19 З аднаго боку да пальмы павернуты твар чалавечы, а з другога боку — да пальмы твар ільвіны; так зроблена ва ўсім храме вакол.
20 Ад падлогі да верху дзьвярэй зроблены былі херувімы і пальмы, так і па сьцяне храма.
21 У храме былі чатырохкутныя вушакі, і сьвятыня мела такі самы выгляд, як я бачыў.
22 Ахвярнік быў з дрэва ў тры локці вышыні і ў два локці даўжыні; і вуглы яго і падножжа яго, і сьцены яго — з дрэва; і сказаў ён мне: гэта трапеза, якая перад Госпадам.
23 У храме і ў сьвятыні па дзьве дзьверы,
24 і дзьверы гэтыя на дзьве дошкі, абедзьве дошкі рухомыя, дзьве каля адных дзьвярэй і дзьве каля другіх:
25 і зроблены на іх, на дзьвярах храма, херувімы і пальмы такія самыя, якія зроблены на сьценах; а перад бабінцам звонку быў памост з дрэва.
26 І кратаваныя вокны з пальмамі па той і другі бок былі абапал бабінца і ў бакавых пакоях храма і на драўлянай шалёўцы.

Комментарии МакДональда

9.  Святилище и святое-святых (41:1−4)

Размеры святилища должны быть такими же, как в храме Соломона — т.е. в два раза больше скинии Моисея. Человек «как бы в блестящей меди» ввел Иезекииля в храм, но в Святое Святых вошел один, как бы напоминая о древних ограничениях доступа в храм и скинию (Евр 9:8, 12; Евр 10:19). Очевидно, в храме тысячелетнего царства сохранится деление внутреннего помещения на святое и святое святых.

10. Боковые комнаты (41:5−11)

Храм будет очень большим и просторным; в нем будет три этажа по тридцать комнат на каждом. Чем выше поднимаешься, тем больше здание расширяется кругом — возможно, за счет все большего углубления в стены по типу лестницы (ст. 7).

11. Здание к западу от храма (41:12)

В западной стороне храмового комплекса будет находиться отдельное здание размером семьдесят локтей на девяносто. О его назначении ничего не сообщается.

12. Размеры храма (41:13−15а)

Проводник Иезекииля намерил в храме сто локтей длины и сто локтей ширины.

13. Внутреннее убранство и украшения храма (41:15б-26)

Внутри храма по обе стороны будут находиться боковые комнаты, двери и решетчатые окна.

Украшением послужат сделанные херувимы и пальмы по стене храма кругом. У каждого херувима — этих стражей Божьей святости (Быт 3) — по два лица; с одной стороны к пальме обращено лицо человеческое, с другой — лицо львиное. Пальмы символизируют в Писании победу и праведность.

Сделанный из дерева жертвенник проводник Иезекииля называет «трапезой, которая пред Господом».

В храме будет две двери из двух створок каждая; на них также сделаны херувимы и пальмы.

Перед наружным притвором сделан деревянный помост.

Никакая завеса, ковчег или первосвященник не упоминаются. Завеса разорвалась, когда Христос умер на кресте. Ковчегом откровения теперь является Христос. И Он же — великий Первосвященник.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.