1 Летапісу 4 глава

Першая кніга Летапісу
Пераклад Яна Станкевіча → Новой Женевской Библии

Пераклад Яна Станкевіча

1 Сынове Юдзіны: Перэц, Гэцрон, Хармі а Гур а Шовал.
2 І Рэая Шовалёнак нарадзіў Ягафа; Ягаф нарадзіў Агумая а Лагада. Гэта радзімы Цоратавы.
3 І гэтыя з айца Етама: Ізрэель а Ішма а Ідбаш, і сястра іхная на ймя Гаццэлелпоні,
4 І Пенуель, айцец Ґедора, і Езэр, айцец Гуша. Гэтыя сынове Гуравы, першака Ефрафы, айца Бэтлеема.
5 І ўв Ахшура, айца Фекоі, былі дзьве жонкі: Гэла а Наара.
6 І Наара нарадзіла яму Агузама а Гэфера а Фемені а Гаагаштары; гэта сыны Наарыны.
7 І сыны Гэліны: Цэрэф а Іцгар а Ефнан.
8 І Коц нарадзіў Анува а Цовева а радзімы Агаргэля Гарумёнка.
9 І быў Явіс пачэсьліўшы за сваіх братоў. І маці назвала імя ягонае Явіс, кажучы: «Бо я радзіла яго з болям».
10 І Явіс гукаў да Бога Ізраелявага, кажучы: «О каб Ты шчодра дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і каб рука Твая была з імною, і каб Ты крыў ад благога, каб я не гараваў!» І паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
11 І Хелуў, брат Шугі, нарадзіў Мэгіра, каторы айцец Ештона.
12 А Ештон нарадзіў Беф-Рафу а Пасэага а Тэгінну, айца Ірнагашавага; гэта людзі Рэскія.
13 І сыны Кеназавы: Офнель а Сэрая. І сыны Офнелявы: Гафаф.
14 І Меонофай нарадзіў Офру, і Сэрая нарадзіў Ёава, айца даліны рамесьнікаў, бо яны былі рамесьнікі.
15 І сыны Калева Ефунёнка: Іру, Ела а Наам. І сыны Еліны: Кеназ.
16 І сыны Егаллелелявы: Зыф а Зыфа, Фіра а Асарэль.
17 І сыны Езры: Ефер а Мерэд а Эфер а Ялон. І зацяжарыла а нарадзіла Мірыям а Шаммая а Ішбага, айца Ешфэмоі.
18 І жонка ягоная Юда нарадзіла Ерэда, айца Ґедора, а Гэвера, айца Сохо, а Екуфеля, айца Занаога. І гэта сынове Біфы, дачкі фараонавае, каторую ўзяў Мегэд.
19 І сыны жонкі ягонае Годы, сястры Нагама, айца Кеілы: Ґармі а Ешфемоа — Маахацянін.
20 І сыны Сымона: Амнон а Рынна, Бенганан а Хілон. Сыны Ішавы: Зогеф а Бензогеф.
21 Сынове Шэлы Юдзянка: Ір, айцец Лехі, а Лаада, айцец Марэшы а радзімы дому вырабляючых цянюсенькае палатно, з дому Ашбеі,
22 І Ёкім, і людзі Хозэвы, і Ёаш, і Сараф, што мелі дзяржаву ў Моаве, і Яшувілегем; яле гэтя рэчы старавечныя.
23 Яны ганчары, і жылі сярод садоў а гародаў; у караля дзеля работаў ягоных жылі яны там.
24 Сынове Сымонавы: Немуель а Ямін, Ярыў, Зэраг, Саўла;
25 Шалум, сын ягоны; Міўсам, сын ягоны; Мішма, сын ягоны.
26 І сыны Мішмы: Гамуель, сын ягоны; Закур, сын ягоны; Шымей, сын ягоны.
27 У Шымея шаснанцацёх сыноў і шэсьць дачок; у братоў жа ягоных сыноў ня шмат, і ўся радзіма іхная не такая была чысьленая, як радзіма сыноў Юдзіных.
28 Яны жылі ў Веер-Шэве а Моладзе а Гацаршуале
29 А ў Білзе а ў Ецэме а ў Фоладзе
30 А ў Бефуелю а ў Горме а Цыклазе
31 А ў Беф-Маркавофе а ў Гацарсусыме а ў Беф-Біры а ў Шаарыме. Гэта месты іхныя да гаспадарстваваньня Давідавага;
32 І сёлы іхныя: Етам а Аін, Рымон а Фокен а Ашан, — ля пяцёх местаў.
33 І ўсі сёлы іхныя, каторыя былі навокал гэтых местаў аж да Ваалу; гэта іхныя месцы жыхарства й радаводы іхныя.
34 Мешоваў а Ямлеха а Ёша Амацонак
35 А Ёель а Егу, сын Ёшывы, сына Сэраі Асялёнка,
36 А Елёенай а Якова а Ішогая а Асая а Адзель а Есымель а Веная,
37 А Зыза, сын Шыфа, сына Алёна, сына Едаі, сына Шымры Шэмаёнка.
38 Гэтыя, што ўвыйшлі наймя — князі радзімаў сваіх, і дом айцоў іхных надта пашырыўся.
39 І яны дайшлі да ўходу Ґедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пасьцьбішчаў чародам сваім;
40 І знайшлі пасьцьбішчы сытыя а добрыя, зямлю ж прасторную а супакойную а бясьпечную, бо з Хама жылі там да іх.
41 І прышлі гэтыя, запісаныя наймя, за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і разбурылі іхныя буданы а сялібы, каторыя знайшлі там, і аканавалі іх на заўсёды, і жывуць на іхных месцах; бо там было пасьцьбішча чародам іхным.
42 Зь іх жа, із сыноў Сымонавых, пяцьсот чалавекаў пайшлі на гару Сэір: Пелата а Неара а Рэфая а Узель Ішанкі на чале іх;
43 І пабілі там астачу Амалічан, што былі ўцёкшы, і жывуць там дагэтуль.

Новой Женевской Библии

4:43 до сего дня. Данное выражение в Паралипоменоне может относиться и к тому, что было современностью для летописца (см., напр., 5:26; 2Пар 20:26; 2Пар 35:25), и к тому, что являлось таковой для составителей использованных им источников. Иногда оно может даже обозначать время, когда были созданы тексты, послужившие источниками для летописца (13:11; 2Пар 5:9; 8:8; 10:19; 21:10). Можно также понимать это выражение и в значении «с той поры и поныне» или «навечно».



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.