1 Самуэля 10 глава

Першая кніга Самуэля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии МакДональда

Пераклад Чарняўскага 2017

1 І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго:
2 калі пойдзеш сёння ад мяне, сустрэнеш двух чалавек каля магілы Ракелі, у межах Бэньяміна, і яны скажуць табе: “Знайшліся асліцы, якіх ты пайшоў шукаць; і бацька твой, забыўшыся пра асліц, хвалюецца за вас і кажа: “Што зрабіў я з сынам маім?”
3 І калі пойдзеш адтуль, і далей пройдзеш, і прыйдзеш да дуба ў Таборы, там сустрэнуць цябе трое мужчын, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несці трох казлянят, і другі будзе несці тры круглыя хлябы, і трэці будзе несці бурдзюк віна.
4 І калі прывітаюць яны цябе, дадуць табе два боханы хлеба, і ты возьмеш іх з рук іх.
5 Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.
6 І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.
7 Такім чынам, калі здзейсняцца для цябе ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо Госпад будзе з табою.
8 І пойдзеш ты перада мной у Галгал. А я прыйду да цябе, каб скласці ахвяры цэласпалення і каб прынесці ахвяру прымірэння. Чакай сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе і навучу цябе, што маеш рабіць».
9 І як толькі Саўл павярнуўся, каб адысці ад Самуэля, Бог змяніў сэрца яго на іншае, і ў той дзень здзейсніліся ўсе гэтыя знакі.
10 І прыйшлі яны адтуль у Габу, і вось, грамада прарокаў выйшла насустрач яму; і сышоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарарочыць між іх.
11 Калі ж усе, хто яго ведаў учора і заўчора, убачылі, што ён знаходзіцца з прарокамі і прарочыць, пыталіся адзін у аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіса? Няўжо і Саўл між прарокаў?»
12 І адазваўся чалавек тутэйшы, кажучы: «А хто іх бацька?» Таму нарадзілася прымаўка: «Ці і Саўл між прарокамі?»
13 А ён перастаў прарочыць і пайшоў на ўзгорак,
14 і спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў паслугача яго: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асліц; калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля».
15 І сказаў яму дзядзька яго: «Скажы мне, што сказаў табе Самуэль?»
16 І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асліцы». А адносна размовы аб цараванні, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму.
17 І склікаў Самуэль народ да Госпада ў Міцпу,
18 і сказаў сынам Ізраэля: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: Я вывеў Ізраэль з Егіпта і Я выратаваў вас з рук егіпцянаў і з рук усіх царстваў, якія чынілі вам шкоду.
19 А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».
20 І прывёў Самуэль усе пакаленні Ізраэля; і выпала жэрабя пакаленню Бэньяміна.
21 І прывёў ён пакаленне Бэньяміна і роды яго; і жэрабя выпала роду Мэтры, і дайшло аж да Саўла, сына Кіса. І шукалі яго, і не маглі знайсці.
22 І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».
23 Дык пабеглі за ім і прывялі яго адтуль; і стаў ён пасярод народа, і быў вышэйшы за ўвесь народ на галаву.
24 І сказаў Самуэль усяму народу: «Вы бачыце ясна, каго выбраў Госпад. Бо няма яму роўнага ва ўсім народзе». І ўвесь народ усклікнуў і сказаў: «Хай жыве цар!»
25 Самуэль жа абвясціў народу закон царавання, і запісаў гэта ў кнізе, і паклаў яе перад Госпадам; і адпусціў Самуэль увесь народ, кожнага — у дом яго.
26 Але і Саўл пайшоў у дом свой у Габе; і праводзілі яго мужныя ваяры, да сэрцаў якіх дакрануўся Бог.
27 А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынеслі яму падарункаў, але ён не звяртаў на гэта ўвагі.

Комментарии МакДональда

II. ПРАВЛЕНИЕ САУЛА ДО ТОГО, КАК ОН БЫЛ ОТВЕРГНУТ (Гл. 10−15)

A. Помазание и утверждение (Гл. 10−11)

10:1−6 Самуил помазал Саула на правление в Израиле, излив ему на голову елей без свидетелей. Ранее служение священника начиналось с помазания (Лев 8:12), а теперь таким же образом был помазан первый царь. Публичная церемония должна была последовать позже. В подтверждение слов Господа Саулу были даны три знамения: (1) он должен был повстречаться с двумя людьми у гроба Рахили, которые скажут ему, что нашлись ослицы его отца; (2) он должен был встретить трех человек у дубравы Фаворской по дороге в Вефиль, которые дадут ему две булки хлеба; (3) когда он придет на «холм Божий» и встретит группу пророков, Дух Господень найдет на него, и он будет пророчествовать.

10:7−9 После того, как все это произойдет, Саул должен был отправиться в Галгал и ждать там семь дней Самуила, который придет и принесет жертвы. Все эти знамения, описанные в стихах 2−6, произошли в тот же день; события в Галгале произошли позже (13:7−15).

Не следует заключать из 9-го стиха, что у Саула было искреннее обращение. На самом деле, он был человеком, следующим вожделениям плоти, как в последствии это явно покажет история. Ему было дано Духом все необходимое для того, чтобы занять эту официальную должность правителя над Божьим народом, несмотря на то, что он не знал Бога лично и не обрел спасение. Другими словами, официально он являлся Божьим человеком, хотя мы считаем, что он не был истинным верующим.

10:10−16 Пророки были верными и посвященными людьми, и народ удивился, когда увидел, что Саул пророчествует среди них. Это положило начало пословице: «Неужели и Саул в пророках?» Она стала распространенным выражением, передающим удивление, вызванное тем, что Саул стал заниматься делом, которое так противоречило его характеру. Дядя Саула (не его отец, как следовало ожидать) спросил его, о чем они разговаривали с Самуилом. Саул упомянул об их беседе, но не открыл, что его тайно помазали царем.

10:17−19 Тем временем Самуил собрал народ в Массифе, чтобы объявить назначение царя. Прежде, чем сделать объявление, он еще раз напомнил им о том, что их требование царя являлось отвержением Бога, который вывел их из Египта и ввел в Обетованную Землю. Когда избрали Саула, он спрятался либо из-за скромности, либо из-за боязни. Мэтью Хенри приводит четыре причины, по которым Саул мог испугаться: «(1) Так как он осознавал, что не достоин такого высокого доверия. (2) Потому что это подвергло бы его зависти соседей, которые были недоброжелательно настроены по отношению к нему. (3) Потому что он понял из слов Самуила, что народ согрешил, попросив царя, и Бог в гневе ответил на просьбу народа. (4) Потому что дела в Израиле находились в плачевном состоянии: Филистимляне были сильны, Аммонитяне угрожали: и тот, кто поднимет паруса при шторме, должен быть поистине отважным».

10:20−27 Саула вывели и представили народу в качестве царя. Трудно было найти человека в Израиле с лучшими физическими данными. Несколько храбрых людей присоединились к Саулу и пошли с ним к нему домой в Гаву, но не все оказывали твердую поддержку новому монарху. Саул поступил мудро, промолчав перед презиравшими его бунтарями.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.