Псальмы 136 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Русского Библейского Центра

 
 

Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навекі ласка Яго!
 

Слаўце Бога багоў, бо навекі ласка Яго!
 

Слаўце Гаспадара над гаспадарамі, бо навекі ласка Яго!
 

Яго, што адзін робіць цуды, бо навекі ласка Яго:
 

што неба стварыў прамудра, бо навекі ласка Яго;
 

што зямлю разгарнуў на водах, бо навекі ласка Яго;
 

шго стварыў вялікія сьветачы, бо навекі ласка Яго;
 

сонца, што над днём гаспадаруе, бо навекі ласка Яго;
 

месяц ды зоры, каб над ночай гаспадаравалі, бо навекі ласка Яго;
 

што Эгіпт пакараў у першакох ягоных, бо навекі ласка Яго;
 

вывеў Ізраіля спасярод яго, бо навекі ласка Яго;
 

крэпкай рукою і рамем узьнятым, бо навекі ласка Яго;
 

што мора Чырвонае расьсек, бо навекі ласка Яго;
 

і правёў Ізраіля пасярод яго, бо навекі ласка Яго;
 

і фараона ды войска яго ў мора Чырвонае кінуў, бо навекі ласка Яго;
 

што народ Свой правёў праз пустыню, бо навекі ласка Яго;
 

што цароў вялікіх пабіў, бо навекі ласка Яго;
 

і скінуў цароў магутных, бо навекі ласка Яго;
 

Сыгона, цара Аморэйскага, бо навекі ласка Яго;
 

ды Ога, цара Базанскага, бо навекі ласка Яго;
 

і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо навекі ласка Яго;
 

у спадчыну Ізраілю, рабу Сванму, бо навекі ласка Яго;
 

у паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо навекі ласка Яго;
 

і выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо навекі ласка Яго;
 

што дае пажыву кожнаму дыханьню, бо навекі ласка Яго.
 

Слаўце Бога нябёсаў, бо навекі ласка Яго!
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.