Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Калосцаў, 4 Ліст да Калосцаў, 4 глава

1 Гаспадары, аддавайце нявольнікам тое, што ім справядліва і па праву належыцца, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
2 Трывайце ў малітве, чувайце ў ёй з падзякаю,
3 молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстовую, дзеля якой я стаўся вязьнем,
4 каб выявіць яе належна моваю.
5 Адносна тых, што вонках, паступайце мудра, выкарыстоўваючы час.
6 Слова вашае хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, што каму адказаць.
7 Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны слуга, і супрацоўнік у Госпадзе,
8 якога я паслаў да вас, каб ён даведаўся, як вашы справы, і пацешыў сэрцы вашыя,
9 разам з Анісімам, умілаваным і верным братам, каторы з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.
10 Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, — адносна якога вы ўжо атрымалі даручэньні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, —
11 і Езус, называны Юстам, які з абразаных; толькі яны адны — памагатары мае (у працы) для Каралеўства Божага; яны былі мне пацехаю.
12 Вітае вас Эпафрас, што з вашых, слуга Хрыста Езуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
13 Сьведчу вам адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія ў Ляодыцэі і Гераполісе.
14 Вітае вас Лукаш, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.
15 Прывітайце братоў, якія ёсьць у Ляодыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме.
16 І калі гэта пісьмо прачытаеце, зрабіце, каб і ў царкве Ляодыцэйскай было яно прачытана, а тое, што з Ляодыцэі, прачытайце і вы.
17 І скажыце Архіпу: "Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада".
18 Прывітаньне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка (хай будзе) з вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Ліст да Калосцаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.