1 Старшы — выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду,
2 дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці.
3 Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.
4 Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
6 І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта тое прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім хадзіць.
7 Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не вызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст.
8 Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю.
9 Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына.
10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго.
11 Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў.
12 Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю.
13 Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст Яна, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.