Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Карынцянаў, 1 1-ы ліст да Карынцянаў, 1 глава

1 Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, ды брат Састэн,
2 Божай царкве ў Карыньце, тым, што былі асьвечаны ў Езусе Хрысьце ды пакліканы да сьвятасьці разам з усімі, каторыя на кожным месцы прызываюць імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага (Госпада):
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.
4 Дзякую заўсёды за вас Богу майму за ласку, дадзенаю вам у Хрысьце Езусе,
5 бо ў Ім вы ўсім сталіся багатымі, усякім словам і веданьнем,
6 бо сьведчаньне Хрыстовае ўмацавалася ў вас,
7 так што ня маеце нястачы ласкі ў чаканьні аб'яўленьня Госпада нашага Езуса Хрыста
8 які ўмацуе вас да канца, каб былі без заганы ў дзень Госпада нашага Езуса Хрыста.
9 Верны Бог, якім вы пакліканы да супольнасьці з Сынам Ягоным Езусам Хрыстом, Госпадам нашым.
10 Браты, у імя Госпада нашага Езуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі аднаго розуму і аднае думкі.
11 Бо людзі злое расказалі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вас спрэчкі.
12 Маю на думцы, што кожны ў вас кажа: "Я — Паўлавы", "Я Апалёсавы", Я Кэфаса", "А я -Хрыстовы".
13 Ці ж Хрыстос падзяліўся? Ці ж Павал быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўла вы ахрышчаны?
14 Дзякую Богу, што апрача Крыспа і Гая я нікога з вас не ахрысьціў,
15 дык ніхто ня можа казаць, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.
16 Праўда, ахрысьціў я таксама дом Сьцяпана. А больш ня памятаю, ці ахрысьціў яшчэ каго.
17 Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысьціць, але эвангелізаваць; ня ў мудрасьці слова, каб ня зьменшыць важнасьці крыжа Хрыстовага.
18 Бо слова крыжа для тых, што ідуць на загубу, ёсьць глупства, а тым, што ідуць на збаўленьне — сіла Божая.
19 Бо напісана: "Загублю мудрасьць мудрых, і кемлівасьць разумны зьнішчу".
20 Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць гэтага сьвету ў дурасьць?
21 Калі жа сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, дык спадабалася Богу праз дурасьць вяшчэньня (слова) збавіць веручых.
22 Бо Юдэі дамагаюцца знакаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці;
23 а мы вясьцім Хрыста ўкрыжаванага, які для Юдэяў згаршэньнем, а для паганаў — дурасьць,
24 для тых жа, што пакліканы, ці з-пасярод Юдэяў, ці спасярод Грэкаў — Хрыстос, магутнасьць Божая ды мудрасьць Божая.
25 Бо тое, што дурасьць у Бога, перавышае мудрасьцю людзей, а што кволае ў Бога — перавышае моцаю людзей.
26 Дык вы, браты, паглядзіце, хто вы такія, пакліканыя? Па-людзку гледзячы, няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных.
27 Але Бог выбраў, дурное ў вачах сьвету, каб засароміць мудрых, і кволае, каб засароміць магутных,
28 і (выбраў Бог) тое, што паганае ў вачах сьвету, і пагарджанае ды ня маючае значэньня выбраў Бог, каб скасаваць тое, што нечым ёсьць,
29 каб ніхто не вывышаўся перад Богам.
30 Дзякуючы Яму і вы ёсьць у Хрысьце Езусе, каторы з волі Божай стаўся для нас мудрасьцю, справядлівасьцю, пасьвячэньнем і адкупленьнем,
31 каб было як напісана: "Хто хваліцца, хай у Госпадзе хваліцца".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.