Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Галатаў, 1 Ліст да Галатаў, 1 глава

1 Павал, апостал не з улады людзей і не праз чалавека, але праз Езуса Хрыста і Бога Айца, які ўваскрасіў Яго з памёршых,
2 і ўсе браты, прабываючыя са мною, цэрквам Галятыі:
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Езуса Хрыста,
4 каторы аддаў самога сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з ліхоцьцяў цяперашняга сьвету па волі Бога і Айца нашага,
5 якому хвала на вякі вечныя. Амэн.
6 Дзіўлюся я, што гэтак хутка перакінуліся вы ад таго, каторы паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, да іншага эвангельля,
7 якое і ня ёсьць іншае, але напэўна знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае.
8 Але калі б нават мы або анёл з неба абвяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы абвяшчалі вам, хай будзе анатэма!
9 Як мы вам казалі раней, і цяпер зноў вам кажу: Калі б хто абвяшчаў вам звыш таго, што атрымалі вы ад нас, хай будзе анатэма!
10 Людзям я павінен дагаджаць ці Богу? Ці я шукаю людзям падабацца? Калі б я людзям падабаўся, ня быў бы слугою Хрыстовым!
11 Запэўніваю вас, браты, што Эвангельле, якое абвяшчаў я вам, ня ёсьць з волі чалавека,
12 бо я яго не ад чалавека атрымаў або навучыўся, але праз аб'яўленьне Езуса Хрыста.
13 Чулі вы пэўна аб паводзінах маіх калісьці ў Юдэйстве, як жудасна перасьледаваў я Царкву Божую і зьнішчаў яе,
14 і вылучаўся ў Юдэйстве між многімі аднагодкамі ў родзе сваім, будучы найбольш руплівым аб бацькоўскія традыцыі свае.
15 Калі ж спадабалася Богу, які выбраў мяне яшчэ ва ўлоньні маці маёй і паклікаў ласкай сваёй,
16 каб аб'явіць мне Сына свайго і каб я абвяшчаў Яго паганскім народам, ня даў я супачынку целу і крыві
17 і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў апосталаў, але накіраваўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамашак.
18 Толькі пасьля трох гадоў накіраваўся я ў Ерузалім убачыць Кефаса і прабываў ў яго пятнаццаць дзён.
19 З іншых апосталаў ня бачыў ніводнага, апрача Якуба, брата Госпадавага.
20 А ў тым, што пішу вам, дык вось перад Богам, што не хлушу.
21 Потым пайшоў я ў ваколіцы Сырыі і Цыліцыі.
22 З твару ня быў я знаны цэрквамі Юдэі, якія былі ў Хрысьце,
23 а толькі чулі пра мяне, што той, які калісьці перасьледаваў іх, цяпер навучае веры, якую раней нішчыў,
24 і з маёй прычыны славілі Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.