Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Галатаў, 6 Ліст да Галатаў, 6 глава

1 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, людзі духоўныя, павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы на саміх сябе, каб і самім ня ўпасьці.
2 Насеце цяжары адзін аднаго і гэтым выпаўняйце закон Хрыстовы.
3 Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.
4 Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў другім.
5 Кожны бо панясе свой ўласны цяжар.
6 Хай жа навучаны дзеліцца ўсякім даброцьцем з тым, які яго навучае.
7 Не памыляйцеся: з Бога не пасьмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне.
8 Хто сее ў цела сваё, з цела і пажне зьнішчэньне; а хто сее ў духа, з духа пажне жыцьцё вечнае.
9 Не спыняймася рабіць дабро, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.
10 Дык вось, пакуль дадзены час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш блізкім па веры.
11 Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.
12 Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі ўсьцерагчыся пакутаваньня за крыж Хрыстовы.
13 А тыя, што абразаюцца, самі не выпаўняюць закон, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца абразаньнем цела вашага.
14 А я не шукаю славы, хіба толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я для сьвету.
15 Для Езуса Хрыста ня мае значэньня ні абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне.
16 I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе, і Iзраэлю Божаму.
17 Урэшце, няхай ніхто мне ня робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Езуса.
18 Хай ласка Госпада нашага Езуса Хрыста прабывае ў душах вашых, браты. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.