Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Тэсалонцаў, 1 1-ы ліст да Тэсалонцаў, 1 глава

1 Павал, і Сільван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу Айцу і Госпадзе Езусе Хрысьце: Ласка вам і супакой.
2 Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, памятаючы пра вас безупынна ў малітвах нашых.
3 помнячы на дзейнасьць веры вашай, на працу любові і трываласьць надзеі ў Госпадзе нашым Езусе Хрысьце перад Богам і Айцом нашым,
4 ведаючы, умілаваныя Богам браты, выбраньне вашае,
5 бо эвангелізацыя нашая не была адно толькі ў словах, але ў сіле і ў Духу Сьвятым ды ў намаганьнях многіх, бо ж самі ведаеце, якімі мы былі ў вас для вас.
6 І вы сталіся пасьлядоўнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў горы вялікім з радасьцю Духа Сьвятога,
7 і так вы сталіся ўзорам усім верным у Македоніі і Ахаі.
8 Бо ад вас разыйшлося слова Божае ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але ва ўсякае месца дайшла вера ваша ў Бога, так што нам няма патрэбы гаварыць пра гэта.
9 Бо самі людзі гавораць пра нас, якое прыняцьцё мелі мы ў вас, ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10 і чакаць Сына Ягонага з неба, якога Ён падняў з памёршых, Езуса, каторы ўхаваў нас ад будучага гневу (Божага).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Тэсалонцаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.