Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Ціта, 1 Ліст да Ціта, 1 глава

1 Павал, слуга Божы і апостал Езуса Хрыста паводле веры выбраньнікаў Божых і пазнаньню праўды, вядучай да пабожнасьці,
2 у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў спрадвеку Бог, які не падманвае,
3 і аб'явіў у свой час сваё Слова, даручаючы мне вясьціць яго па загаду Бога, Збаўцы нашага,
4 Ціту, умілаванаму сыну ў супольнай веры: Ласка і супакой ад Бога Айца і Езуса Хрыста, Збаўцы нашага.
5 Дзеля таго пакінуў я цябе на Крыце, каб ты ўсе неўпарадкаваныя справы наладзіў і каб паставіў у гарадах старшых, як я табе загадаў:
6 калі хто без наганы, муж аднае жонкі, мае веручыя дзеці, не вінавачаныя ў распусьце або непаслухмянасьці.
7 Належыцца бо, каб біскуп быў беззаганы як распарадзіцель Божы, ня горды, не гняўлівы, ня п'яніца, не авантурнік, ня сквапны да нажывы,
8 але гасьцінны, ласкавы, чэсны, справядлівы, сьвяты, стараны,
9 які трымаецца праўдзівае навукі, вернай слову, каб здатны быў ён схіляць да праўдзівай навукі і нават тых, якія выступаюць супраць.
10 Бо ёсьць таксама шмат непаслухмяных, пустаслоўных ды звадыяшаў, асабліва з абразаных,
11 каторым трэба зачыняць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыцца, дзеля ліхой карысьці.
12 Сказаў жа адзін з іх саміх, уласны іхні прарок: "Крыцяне заўжды хлусяць, лютыя зьвяры, гультайскія жываты".
13 Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Таму дакарай іх строга, каб трывалі ў здаровай веры,
14 не зьвяртаючы ўвагі на Юдэйскія байкі ці на выказваньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.
15 Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверучым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленьне.
16 Кажуць, што ведаюць Бога, а дзейнасьцю сваёй пярэчаць, бо абрыдныя яны і непаслухмяныя, да ніякай добрай дзейнасьці няздатныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Ціта, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.