Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Ціта, 2 Ліст да Ціта, 2 глава

1 Ты ж навучай таму, што належыць да здаровай навукі.
2 Старыя павінны быць людзьмі цьвярозымі, сьціплымі, разумнымі, здаровай веры, поўныя любові і цярплівасьці.
3 Падобна і старыя жанчыны павінны адзявацца як дастойна сьвятых, высьцерагацца пляткарства, не ўпівацца віном, навучаць іншых дабру,
4 каб разумнаму навучалі маладых, каб яны любілі сваіх мужоў і дзяцей,
5 былі разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, лагоднымі, паслухмянымі мужам сваім, каб не зьневажалася імі Слова Божае.
6 Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі.
7 У-ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых учынкаў, у навуцы — непарушнасьць, паважнасьць,
8 у здаровым слове — беззаганнасьць, каб той, хто працівіцца, асароміўся, ня могучы нічога благога пра нас сказаць.
9 Хай слугі слухаюць сваіх гаспадароў, у-ва ўсім стараючыся ім падабацца, а не пярэчыць,
10 не ашукваць, але ў-ва ўсім добрую волю аказваць, каб у-ва ўсім навуку Збаўцы нашага, Бога, аздаблялі.
11 Зьявілася бо ласка Бога, збаўляючы ўсіх людзей,
12 якая вучыць нас, каб мы, выракшыся бязбожнасьці і пажаданьняў сьвету, разважна, справядліва і пабожна жылі на гэтым сьвеце,
13 чакаючы шчасьлівай надзеі і прыйсьця хвалы магутнага Бога і Збаўцы нашага Езуса Хрыста,
14 які ахвяраваў самога сябе за нас, каб збавіць нас ад усякай спракуды і ачысьціць сабе народ, выбраны на ўласнасьць, рупны пра добрыя ўчынкі.
15 Гэта кажы, і заахвочвай, і дакарай з усёю уладай. Няхай ніхто табою не пагарджае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Ціта, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.