1 Старшы — дарагому Гаю, каторага люблю ў праўдзе.
2 Умілаваны, прагну табе ва ўсім пасьпяховасьці і здароўя так, як шчасьліва чуецца душа твая.
3 Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцьця братоў, якія засьведчылі праўду тваю ды што ты жывеш справядліва.
4 Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.
5 Ты, умілаваны, вернае робіш, калі дапамагаеш братам, а асабліва падарожным,
6 якія засьведчылі тваю любоў перад царквою. Ты добра зробіш, заагледзеўшы іх на дарогу па-Божаму.
7 Бо выбраліся яны ў дарогу ў імя Яго, не прыймаючы нічога ад паганаў.
8 Таму мусім гасьцінна прыймаць такіх людзей для супольнай працы з імі для праўды.
9 Я напісаў крыху царкве, але Дыятрэф, каторы хоча быць кіраўніком іхнім, не прыймае нас.
10 Таму вось, калі прыбуду пасваруся за яго паводзіны ды за злосныя словы супраць нас. А прытым, як бы яму яшчэ гэтага не хапала, і сам не прыймае братоў, ды хочучых гэта зрабіць выганяе з царквы.
11 Улюблены, не ідзі за ліхім, але рабі дабро. Хто добрае робіць, ёсьць ад Бога, а хто робіць благое, той ня бачыў Бога.
12 Пра Дэмэтра ўсе добра сьведчаць, і нават сама праўда. Такое самае сьведчаньне даём і мы, і ведаем, што сьведчаньне нашае праўдзівае.
13 Шмат я меў бы табе напісаць, але не хачу пяром і атрамантам.
14 Спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым вуснамі ў вусны.
15 Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

3-i ліст Яна, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Библия говорит сегодня
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Комментарии Баркли
  9. Серия комментариев МакАртура
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Ветхий Завет в Новом
  15. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.