Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

2 да Цімафея, 1 2-i ліст да Цімафея, 1 глава

1 Павал, апостал Хрыста Езуса з волі Бога, паводле абяцаньня жыцьця, якое ёсьць у Езусе Хрысьце,
2 Цімафею, найдаражэйшаму сыну: Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і Хрыста Езуса, Госпада нашага.
3 Дзякую Богу, якому служу з чыстым сумленьнем, як і мае продкі, што ў маіх малітвах днём і ноччу без перапынку маю ў памяці цябе,
4 і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае сьлёзы, каб напоўніцца радасьцю,
5 і прыпамінаю веру тваю не фальшывую, якая раней жыла ў тваёй бабулі Ляідзе і тваёй маці Эўніцы, ды я перакананы, што жыве і ў табе.
6 Дзеля гэтай прычыны нагадваю табе, каб ажывіў ты дар Божы, які ёсьць у табе праз узлажэньне рук маіх.
7 Бо ня даў нам Бог Духа страху, але сілы, любові і мудрасьці.
8 Дык не саромейся тады сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але працуй са мною дзеля Эвангельля моцай Бога,
9 які асвабадзіў нас і паклікаў сьвятым пакліканьнем не дзеля нашых заслугаў, але паводле пастановы сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысьце Езусе спрадвеку,
10 а цяпер аб'явілася праз зьяўленьне Збаўцы нашага Езуса Хрыста, які зьнішчыў сьмерць і асьвяціў жыцьцё і несьмяротнасьць праз Эвангельле,
11 для якога я пастаўлены вестуном, і апосталам, і вучыцелем.
12 З гэтай прычыны пераношу цярпеньні, але не саромеюся, бо ведаю, каму паверыў, і маю пэўнасьць, што Ён мае моц дапамагчы мне захаваць перададзенае мне на той дзень.
13 За аснову вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Езусе.
14 Беражы добры скарб праз Духа Сьвятога, які прабывае ў нас.
15 Ці ведаеш тое, што ўсе, пражываючыя ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген, адвярнуліся ад мяне?
16 Хай будзе міласэрным Госпад для дома Анэсіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданаў маіх,
17 але, прыбыўшы ў Рым, пільна шукаў мяне і знайшоў.
18 Хай атрымае ён у Бога міласэрдзе ў гэты дзень. А колькі ён служыў мне ў Эфэзе, ты лепей ведаеш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст да Цімафея, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.