Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

2 да Цімафея, 3 2-i ліст да Цімафея, 3 глава

1 Гэта ведай, што ў апошнія дні настануць небясьпечныя часы.
2 Людзі будуць самалюбныя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, зламоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нягодныя,
3 бессардэчныя, няўстрыманыя, злачынцы, неапанаваныя, жорсткія, непрыхільныя,
4 здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, раскошу любячыя больш, чым Бога,
5 маючыя выгляд пабожнасьці, моцы ж Яго выракшыся. Такіх высьцерагайся,
6 бо між імі ёсьць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць жанчын, абцяжараных рознымі грахамі, кіраваных рознымі пажаданьнямі,
7 што заўсёды вучацца, але ніколі не даходзяць да разуменьня праўды.
8 Як Яньні і Ямбар працівіліся Майсею, так і яны працівяцца праўдзе, людзі папсаваага розуму, нявыпрабаваныя ў веры.
9 Але яны далёка ня зойдуць. Бязглуздасьць бо іх выявіцца ўсім так, як і тых стала вядомай.
10 А ты пайшоў сьледам маёй навукі, настаўленьня, намераў, веры, вялікадушнасьці, любові, цярплівасьці,
11 перасьледаваньняў, пакут, якія сталіся са мною ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Гэтыя перасьледаваньні я перанёс; з усіх іх вырваў мяне Госпад.
12 Ды ўсе, каторыя захочуць жыць пабожна ў Хрысьце Езусе, перасьледаваны будуць.
13 Ліхія ж людзі і ашуканцы тым больш будуць гразнуць у зьле, псуючыся самі і другіх спакушаючы.
14 Ты ж трывай у тым, чаго навучыўся і што даручана табе, ведаеш бо, ад каго навучыўся,
15 бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісьмо Сьвятое, якое можа цябе навучыць на збаўленьне праз веру ў Хрыста Езуса.
16 Усё Пісаньне натхнёна Богам і карыснае для навучаньня, дакору, выпраўляньня і ўзгадаваньня ў справядлівасьці,
17 каб дасканальным быў чалавек Божы, навучаны ўсякаму добраму дзеяньню.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст да Цімафея, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.