Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Цімафея, 6 1-ы ліст да Цімафея, 6 глава

1 Нявольнікі, якія пад ярмом, няхай лічаць сваіх паноў дастойнымі ўсякай павагі, каб імя Божае і навука не зьневажаліся.
2 Якія маюць паноў веручых, няхай імі не пагарджаюць, хоць яны і браты, але няхай больш служаць ім, бо яны веручыя і ўмілаваныя, і спрыяюць ім. Вучы гэтаму і заклікай.
3 Калі хто вучыць інакш і не прытрымліваецца здаровых словаў Госпада нашага Езуса Хрыста і навукі, згоднай з пабожнасьцю,
4 той ганарлівец, які нічога не разумее, але мае схільнасьць спрачацца ў справах і кідаць словамі, з якіх паўстаюць нянавісьць, звадкі, блюзьнерствы, ліхія падазрэньні,
5 пустыя спрэчкі між людзьмі папсаванага розуму, пазбаўленых праўды і думаючых, што пабожнасьць служыць для ўзбагачэньня.
6 Але вялікім набыткам ёсьць пабожнасьць і заспакаеньнем немалым.
7 Нічога бо мы не прынесьлі на гэты сьвет, і нічога, як вядома, ня вынесем.
8 Маючы ж ежу і ў-ва што апрануцца, будзьма гэтым задаволены.
9 А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў (д'ябальскую) пятлю ды ў многія некарысныя, а то і шкодныя пажаданьні, якія топяць людзей у бездані загубы.
10 Корань бо ўсякіх няшчасьцяў ёсьць сквапнасьць, за якой гонячыся, некаторыя адпалі ад веры і мучацца вялікімі пакутамі.
11 А ты, чалавек Божы, высьцерагайся гэтага. Шукай справядлівасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, лагоднасьці.
12 Змагайся добрым змаганьнем веры, здабудзь жыцьцё вечнае, да якога ты пакліканы і дзеля якога ты вызнаў добрае сьведчаньне перад шматлікімі сьведкамі.
13 Загадваю табе перад Богам, які ажыўляе ўсё, і Езусам Хрыстом, які даў добрае сьведчаньне і вызнаньне перад Понціем Пілатам,
14 каб ты спаўняў прыказаньне беззаганна і няўхільна аж да прыходу Госпада нашага Езуса Хрыста,
15 якое выявіць у свой час багаслаўлены і адзіна магутны Валадар валадароў і Госпад валодаючых,
16 які сам адзін мае несьмяротнасьць і жыве ў сьветласьці недаступнай, якога ніхто з людзей ня бачыў і бачыць ня можа; Яму чэсьць і панаваньне вечнае. Амэн.
17 Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе ня думалі і не пакладалі надзеі ў няпэўным багацьці, але спадзяваліся на Бога, які шчодра дае нам усё патрэбнае для жыцьця,
18 каб як найбольш рабілі дабра, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрымі, дзяліліся з іншымі,
19 зьбіралі сабе добры грунт на будучае, каб атрымаць жыцьцё вечнае.
20 О, Цімафею, беражы перададзенае табе, абмінай навінкі пустаслоўя і супярэчлівых цьверджаньняў фальшывай навукі,
21 прыхільнікі якой страцілі веру. Ласка з вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

1-ы ліст да Цімафея, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.