Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Цімафея, 4 1-ы ліст да Цімафея, 4 глава

1 Дух вось адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,
2 (праз) крывадушна падманваючых і з заплямленым сумленьнем,
3 забараняючых жаніцца, (загадваючых) устрымлівацца ад страваў, якія стварыў Бог для ежы веручым і тым, якія пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.
4 Бо ўсё, што стварыў Бог, ёсьць добрым, і нічога ня трэба адкідаць, калі з падзякаю прыймаецца;
5 усьвячаеца бо яно праз Слова Божае і малітву.
6 Выясьняючы гэта братам, будзеш добрым слугою Езуса Хрыста, спасілены словамі веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.
7 Недарэчных і бабскіх казак высьцерагайся, і нахіляй сябе да пабожнасьці.
8 Бо фізічная муштра ня вельмі карысная, пабожнасьць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.
9 Праўдзівае гэта слова і вартае ўсякай увагі.
10 Бо дзеля гэтага мы працуем і пакутуем, бо спадзяемся на Бога жывога, які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу веручых.
11 Загадвай гэта і вучы.
12 Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосьцю, але будзь прыкладам веручым у слове, у паводзінах, у любові, у веры, у чыстасьці.
13 Пакуль прыбуду, займіся чытаньнем, пацяшаньнем і навукаю.
14 Не занядбоўвай ласкі, якая прабывае ў табе, якая дадзена табе праз прароцтва з узлажэньнем рук старшых.
15 Аб гэтым думай і (у гэта) заглыбляйся, каб посьпех твой усім быў бачны.
16 Глядзі сябе і навукі, трымайся іх. Так бо паступаючы і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Цімафея, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.