Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Цімафея, 3 1-ы ліст да Цімафея, 3 глава

1 Вернае слова: Калі хто біскупства жадае, добрай справы хоча.
2 Біскупу належыцца быць беззаганным, мужу аднае жонкі, цьвярозым, разумным, чэсным, гасьцінным, здольным вучыць;
3 не п'яніцаю, не задзіраю, але далікатным, не сварлівым, не сквапным (на грошы),
4 добрым гаспадаром уласнага дому, трымаючым у паслухмянасьці дзяцей з усякай пашанай;
5 бо калі хто ня можа кіраваць сваім домам, як жа будзе рупіцца аб Царкве Божай?
6 (Трэба, каб быў) не з нованаверненых, каб не ўзьбіўся ў пыху і не папаў на суд разам з д'яблам.
7 Яму належыць мець добрае сьведчаньне ад акружаючых, каб ня быў у пагарджэньні і ня трапіў у пастку д'ябла.
8 Таксама і дыяканы павінны быць паважныя, не двухязычныя, не зашмат віна ўжываючыя, ня сквапныя да нажывы,
9 маючыя таямніцу веры ў чыстым сумленьні.
10 І яны павінны быць перш выпрабаваныя, і потым, ня маючы ніякага за сабой праступку, хай служаць.
11 Падобна і жанчыны (павінны быць) паважныя, не абмоўныя, цьвярозыя, верныя ва ўсім.
12 Дыяканы каб былі мужамі аднае жонкі, якія добра выхоўваюць дзяцей сваіх і кіруюць сваімі дамамі.
13 Тыя, што добра выпаўняюць служэньне, здабываюць сабе пачэсную ступень ды вялікую ўпэўненасьць у веры, якая ёсьць у Езусе Хрысьце.
14 Пішу табе ўсё гэта, маючы надзею прыбыць да цябе неўзабаве.
15 Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.
16 Ды, ясная рэч, вялікая таямніца пабожнасьці: Ён (Хрыстос) аб'явіўся ў целе, засьведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны паганам, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў хвале.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

1-ы ліст да Цімафея, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.