Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Цімафея, 5 1-ы ліст да Цімафея, 5 глава

1 На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку; маладых, як братоў;
2 старэйшага ўзросту жанчын, як матак, а маладых, як сёстраў з усёй чыстасьцю.
3 Удоваў шануй, якія сапраўды ўдовы.
4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта ёсьць мілым Богу.
5 Тая ж, што сапраўды ўдава і адзінокая, мае надзею на Бога, і не перастае ўпрошваць Бога і маліцца днём і ноччу.
6 Удава, якая распусна жыве, тая памёршая.
7 І гэта загадвай ім, каб яны былі беззаганнымі.
8 Калі ж хто не апякуецца сваімі, тым больш хатнімі, той адрокся веры і горшы за няверучага.
9 Выбіраць трэба ўдаву ня менш шасьцідзесяці гадоў, меўшую аднаго толькі мужа,
10 выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасьцінная, што сьвятым ногі абмывала, што пакутуючых у горы пацяшала, што рупілася пра добрыя справы.
11 А маладых удоваў абмінай, бо іх пачуцьцёвасьць адводзіць ад Хрыста, дык яны гоняцца выйсьці замуж.
12 Яны падлягаюць асуджэньню, бо страцілі першую веру.
13 Высьцерагайся таксама гультаяк, што цягаюцца па хатах; такія ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыцца.
14 Дык лічу, што лепш, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі падставаў да ачарненьня.
15 Бо ўжо некаторыя пайшлі за шатанам.
16 Калі ж які верны ці верная мае ўдоваў, дык няхай апякуецца імі і не абцяжарвае царквы, каб яна магла ўспамагаць тым, якія сапраўды ўдовы.
17 Старшыя, якія добра кіруюць, вартыя падвойнага гонару, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
18 Вось жа кажа Пісаньне: "Не завязвай морды валу, які малоціць", і: "Работнік варты заплаты сваёй".
19 Не прыймай абвінавачваньняў на старшых, хіба ў прысутнасьці ня менш двух сьведкаў.
20 Грэшніка павучай перад усімі, каб іншыя баяліся.
21 Заклінаю цябе перад Богам і Езусам Хрыстом і выбранымі анёламі захаваць гэта без перадузятасьці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.
22 Не ўскладай ні на кога пасьпешліва рук, каб ня стаць табе супольнікам чужых грахоў.
23 З гэтай пары ня пі вады, але патроху ўжывай віна з увагі на твой страўнік, дзеля частых яго захворваньняў.
24 Грахі некаторых людзей вядомыя перад судом, іншых жа толькі пасьля раскрываюцца.
25 Падобна і добрыя ўчынкі бываюць яўнымі, а калі яны скрытыя, дык усё роўна схавацца ня змогуць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

1-ы ліст да Цімафея, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.