Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Цімафея, 4 1-е Пасланне да Цімафея, 4 глава

1 Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы́ адступяць некаторыя ад веры, схіля́ючыся да духаў падману і да вучэнняў дэманскіх,
2 праз крывадушнасць ілгуноўз іхзаклеймава́ным сумленнем,
3 якія забараняюць жаніцца і ўжыва́ць ежу, якую Бог стварыў для таго, каб веруючыя і тыя, што спазналі ісціну, прымаліяе з падзякаю.
4 Бо усё, ство́ранае Богам, — добрае, і нельгаадкіда́ць нічога, калі яно прыма́ецца з падзякаю,
5 таму што яно асвяча́ецца словам Божым і малітваю.
6 Настаўляючыў гэтым братоў, будзеш добрым служыцелем Іісуса Хрыста, узгадава́нымна словах веры і на добрым вучэнні, якое ты прыня́ў.
7 Нягодных жа і бабскіх баек цурайся, а практыкуйся ў набожнасці;
8 бо цялеснае практыкаванне дае мала карысці, а набожнасць — для ўсяго карысная, паколькі ма́е абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
9 Слова гэтае варта даверу і заслугоўваепоўнага прызнання.
10 Бо таму і працуем мы і ганьбаванне церпім, што ўсклалі надзею на Бога жывога, Які з’яўляеццаСпасіцелемусіх людзей, асабліва ж— веруючых.
11 Прапаведуй гэта і вучы.
12 Няхай ніхто не пагарджае маладосцю тваёю; ты ж будзь узорам для веруючых— у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
13 Пакуль не прыйду, займайся чытаннем, настаўленнем, вучэннем.
14 Не занядбайсвайго дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаннем рук свяшчэнства.
15 Пра гэта клапаціся, у гэтымтрывай, каб поспех твой быўдля ўсіхвідавочны.
16 Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е Пасланне да Цімафея, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.