Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Тэсалонцаў, 2 1-ы ліст да Тэсалонцаў, 2 глава

1 Самі ж ведаеце, браты, прыбыцьцё нашае да вас, што не бясплодным было,
2 але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зьняваг у Філіпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, абвяшчаючы вам Эвангельле Божае ў многіх турботах.
3 Бо навучаньне наша не вынікае з памылкі, ані з нячыстасьці, ані з якога подступу,
4 але як выпрабаваныя Богам, каб было даверана нам Эвангельле, так і гаворым, каб не людзям падабацца, але Богу, які ведае сэрцы нашыя.
5 Бо ніколі, як ведаеце, не былі мы ў слове лісьлівымі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сьведка,
6 не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, і ані ў другіх.
7 Хоць маглі быць у паважаньні як апосталы Хрыстовыя, але сталіся мы малымі між вас; і як маці спагадная дзецям сваім,
8 так і мы, спагадныя вам, хацелі шчыра перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, сталіся бо вы нам вельмі дарагімі.
9 Вы памятаеце, браты, працу нашу і стому; днём і ноччу робячы, каб каго з вас не абцяжарыць, абвяшчалі мы вам Эвангельле Божае.
10 Сьведкі вы і Бог, як сьвята, справядліва і без нараканьня былі мы з вамі, якія ўверылі.
11 Самі ведаеце, як кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх,
12 просячы і пацяшаючы, пераконвалі жыць дастойна Бога, які паклікаў вас да Каралеўства свайго і хвалы.
13 Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсьць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веручых.
14 Бо сталіся вы, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысьце Езусе, бо і вы нацярпеліся ад землякоў вашых, як і яны ад Юдэяў,
15 якія і Госпада Езуса забілі і прарокаў, і нас перасьледавалі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям працівяцца,
16 забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя не былі збаўлены; і гэтак дапаўняюць усё мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.
17 Мы ж, браты, разлучаныя з вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым мацней сьпяшаемся пабачыць вас з вялікім прагненьнем.
18 Вось жа хацелі мы пайсьці да вас, асабліва я, Павал, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.
19 Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасьцю, або вянком славы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Езусам у прыход Ягоны?
20 Бо вы — наша слава і радасьць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Тэсалонцаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.