Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы да Фесаланікійцаў, 2 1 да Фесаланікійцаў, 2 глава

1 Бо вы самі ведаеце, браты: наш уваход да вас — быў не дарэмны;
2 а раней мы перацярпеўшы пакуты і здзекі ў Філіпах, як вы і ведаеце, адважыліся ў нашым Богу прапаведаць вам Дабравесце Божае ў вялікім змаганні.
3 Бо наша навучанне не было ні з памылковасці, і ні з нечысціні, і ні з ашуканства;
4 а як мы выпрабаваны Богам, каб нам было даручана Дабравесце, так мы і кажам, не людзям дагаджаючы, а Богу, які выпрабоўвае нашы сэрцы.
5 Бо ніколі не было ў нас перад вамі слоў ліслівасці, як вы ведаеце, і ні ўтоенай хцівасці — Бог сведка.
6 І хвалы ад людзей мы не шукалі, ні ад вас, ні ад іншых,
7 хоць маглі б мець вагу як Апосталы Хрыстовы. Але мы зрабіліся мяккімі1 між вас, якіх будзе саграваць карміліца, як сваіх дзяцей,
8 так мы ў сваім памкненні да вас уважаем за добрае перадаць вам не толькі Дабравесце Божае, але і нашы душы, бо вы сталіся для нас улюбёнымі.
9 Бо вы памятаеце, браты, нашу працу і намаганне: уначы і ўдзень працуючы, каб не абцяжарыць каго з вас, мы прапаведавалі вам Дабравесце Божае.
10 Вы сведкі і Бог, як мы свята, справядліва і беззаганна вялі сябе з вамі, тымі, хто верыць,
11 таксама, як вы ведаеце, якія мы былі з кожным з вас, як бацька са сваімі дзецьмі, навучаючы, і падбадзёрваючы, і сведчачы,
12 каб вы жылі годна Бога, Які заклікаў вас у Сваё Царства і славу.
13 А таму і мы несупынна дзякуем Богу, што, атрымаўшы слова Божае, пачутае ад нас, вы прынялі яго не як слова чалавечае, а як яно сапраўды ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас — тых, хто верыць.
14 Бо вы, браты, зрабіліся пераймальнікамі цэркваў Божых, якія ў Іудзеі ў Хрысце Ісусе, бо і вы перацярпелі ад уласных супляменнікаў тое самае, што і яны ад іудзеяў,
15 якія і Госпада Ісуса і прарокаў забілі і нас выгналі; і Богу яны не дагаджаюць і ўсім людзям супроцьстаяць,
16 перашкаджаючы нам казаць язычнікам, каб тыя былі выратаваны, так што заўсёды папаўняюць свае грахі. Але ў канцы набліжаецца на іх гнеў.
17 Мы ж, браты, разлучаныя з вамі на кароткі час прысутнасцю, а не сэрцам, тым з большым жаданнем імкнуліся пабачыць вашы абліччы.
18 Таму мы хацелі прыйсці да вас — я, Павел, і раз, і два, аднак перашкодзіў нам сатана.
19 Бо хто ёсць наша надзея, ці радасць, ці вянок пахвалы — ці не вы ж — перад нашым Госпадам Ісусам [Хрыстом] у Яго прышэсці?
20 Бо вы — наша хвала і радасць.

Примечания к тексту

7 1: немаўлятамі
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да Фесаланікійцаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.