Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы да Фесаланікійцаў, 3 1 да Фесаланікійцаў, 3 глава

1 Таму калі мы ўжо не маглі ўтрымацца, то ўважылі за добрае застацца ў Афінах адны
2 і паслалі Цімафея, нашага брата і Божага супрацоўніка ў дабравешчанні Хрыстовым, каб умацаваць вас і натхніць дзеля вашай веры,
3 каб ніхто не пахіснуўся ў гэтых бедах, бо вы самі ведаеце, што на гэта мы прызначаны.
4 Бо нават, калі мы былі ў вас, мы загадзя казалі вам, што нам прыйдзецца зазнаць уціск, як і сталася, і вы ведаеце.
5 Таму калі я ўжо не мог цярпець, я паслаў даведацца пра ваш веру: як бы не спакусіў вас спакуснік і наша праца не аказалася марнаю.
6 Але цяпер да нас прыйшоў ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра вашу веру і любоў, і што вы заўсёды маеце добры ўспамін пра нас, прагнучы ўбачыць нас, таксама як і мы вас.
7 Таму мы пры ўсёй нашай патрэбе і бедах суцешыліся вамі, браты, праз вашу веру.
8 Бо цяпер мы жывём, калі вы стаіце ў Госпадзе.
9 Бо якую падзяку мы можам узнесці Богу за вас за ўсю радасць, якою мы радуемся, з-за вас перад нашым Богам.
10 Уначы і ўдзень вельмі ўзмоцнена молячы, каб пабачыць ваша аблічча і дапоўніць тое, чаго нестае вашай веры.
11 Няхай жа Сам Бог і наш Бацька і наш Госпад Ісус зробіць простаю нашу дарогу да вас.
12 А вам няхай дасць Госпад узрасці і ўшчодрыцца ў любові адзін да аднаго і да ўсіх, гэтак жа як і мы маем да вас,
13 каб умацаваць вашы сэрцы беззаганнымі ў святасці перад Богам і нашым Бацькам у прышэсце нашага Госпада Ісуса [Хрыста] з усімі Яго святымі, [амін].
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да Фесаланікійцаў, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.