Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да тэссалёнцаў, 2 1 да тэссалёнцаў, 2 глава

1 Вы самі ведаеце, браты, што нашае прыйсьцё да вас ня было дарэмнае;
2 але пасьля цяжкіх натугаў і зьняваг, як ведаеце, ў Філіпах, мы зьверыўшыся на Бога нашага, ўзяліся ў вас вясьціць Эванэлію Божую зь вялікай турботай.
3 Бо навучанне нашае ня выплывала з памылкі, нячыстага похапу, ані з хітрунства,
4 але як Бог прызнаў нас годнымі, каб нам была даверана Эванэлія, дык мы й гаворым, дагаджаючы не людзям, але Богу, дасьледжваючаму сэрцы нашы.
5 Ніколі бо ня было ў нас ласьлівых слоў, як ведаеце, ані думкі карысьлівасьці: Бог сьветкам.
6 Ня шукалі мы славы ані ў людзей, ані ў вас, ані ў іншых, хоць маглі быць у паважанні, як Апосталы Хрыстуса.
7 Але былі мы сярод вас ціхімі й ласкавымі, як пястунка утуляючая дзеці свае,
8 гэтак і мы рупіліся аб вас, пажадаючы перадаць вам ня толькі Эванэлію Божую, але й душы нашыя — гэткімі дарагімі вы нам сталіся.
9 Хібаж памятаеце, браты, працу нашую і ўтому: высіляючыся на рабоце днём і ноччу, каб ня быць каму з вас цяжарам, мы вясьцілі вам Эванэлію Божую.
10 Бог і вы самі сьветкамі, як сьвята, праведна і беззаганна паступалі мы перад вамі веручымі;
11 саміж ведаеце, як мы кожнага з вас, моў бацька сваіх дзяцей,
12 пацяшалі, пераконвалі і ўмалялі, каб вы дастойна паступалі перад Богам, які паклікаў вас да свайго валадарства і славы.
13 Таму й мы нясупынна дзякуем Богу, што вы пачуўшы ад нас Божае слова, прынялі яго не як слова чалавечае, а (як ёсьць у сапраўднасьці), слова Божае, што і дзее ў вас веручых.
14 Вы бо, браты, сталіся насьлядоўнікамі Божых эклезіяў, гуртуючыхся ў Езусе Хрыстусе у Юдэі, бо і вы таксама цярпелі ад сваіх сородзічаў, як тые ад Юдэеў,
15 якіе й Езуса Усеспадара забілі, і сваіх прарокаў, ды нас павыганялі, як Богу, так і ўсім людзям нямілые й супраціўные,
16 забараняючыя нам навучаць народы, каб збавіліся; і гэтак нясупынна дапаўняюць меру грахоў сваіх; але набліжаецца на іх Божы гнеў да канца.
17 А мы, браты, асамочаные вамі на кароткі час бачна, не сэрцам, тым болей стараліся пабачыцца навочна з вамі.
18 Таму хацелі мы прыйсьці да вас — асабліва я, Павал, раз і другі — але шатан перашкодзіў нам.
19 Хто бо надзея наша, ці радасьць, ці вянец хвалы, як ня вы перад Усеспадарам нашым Езусам Хрыстусам на дзень прыйсьця Ягонага!?
20 Іставетна-вы нашая хвала і радасьць!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да тэссалёнцаў, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.