Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да тэссалёнцаў, 5 1 да тэссалёнцаў, 5 глава

1 Аб часах-жа і порах (калі гэта станецца), няма патрэбы вам, браты, пісаць;
2 самі бо добра ведаеце, што дзень Госпада гэтак прыйдзе, як злодзей уночы.
3 Якраз як гаварыць будуць: «супакой і бясьпека», нахлыне тады зьнячэўку загібель, як боль на жанчыну цяжарную неадступны.
4 Алеж вы, браты, не астаецеся ў цемры, каб дзень гэны засьцігнуў вас, як злодзей:
5 усе вы сыны сьвятла і сыны дня, мы ня сыны ночы ані цемры.
6 Дык ня будзем-жа драмаць (у граху), як іншые, а — крэзвіцца й цьвяразіцца,
7 тые бо, што сьпяць, уночы сьпяць, і тые, што ўпіваюцца уночы ўпіваюцца.
8 Мы-ж належачые дню, цьвярозымі будзьма, узброіўшыся верай і любасьцю ды шлемам збаўчае надзеі;
9 бо не празначыў нас Бог на гнеў, а на тое, каб атрымалі мы збаўленне праз Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса,
10 што ўмёр за нас, каб мы ці сьпячые, ці крэзвые, жылі зь Ім разам.
11 Таму вось пацяшайце сябе ўзаемна ды навучайце адзін другога, як то й робіце.
12 І просім вас, браты, паважайце тых, што сярод вас працуюць і пастаўлены ў Богу над вамі ды даюць вам напамін;
13 шчыра любеце за іхняе дзела; жывеце ў згодзе між сабою.
14 Просім вас такжа, браты, уразумляйце ўпорыста-лядакіх, пацяшайце маладушных, падтрымоўвайце слабых, а цярплівымі будзьце для ўсіх.
15 Глядзеце, каб ніхто нікому не адплачваў злом за зло, а шукайце заўсёды дабра адзін другому, ды й усім.
16 Заўсёды радуйцеся.
17 Нясупынна малецеся.
18 За ўсё дзякуйце, такая бо воля Божая ў Езусе Хрыстусе аб вас.
19 Духа не гасеце.
20 Прароцтвамі не пагарджайце.
21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.
22 Устрымоўвайцеся ад усякага роду зла.
23 А сам Бог супакою-згоды хай усьвеньціць вас у ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела хай захаваецца без заганы на прыйсьцё Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса.
24 Верны Той, Хто вас паклікаў, Ён і зьдзейсьніць (гэта).
25 Браты, за нас малецеся!
26 Прывітайце ўсю братву сьвятым цалункам.
27 Заклінаю вас Госпадам — прачытаць гэты Ліст усім братом сьвятым. Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса хай будзе з вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да тэссалёнцаў, 5 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.