Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

1 Тэсалонцам, 5 1 Тэсалонцам, 5 глава

1 Адносна часоў і пораў, браты, няма патрэбы пісаць да вас,
2 бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы.
3 Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
4 Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:
5 усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры.
6 Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі,
7 бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.
8 Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,
9 бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
10 Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.
11 Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
12 Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,
13 і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.
14 Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
15 Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.
16 Заўсёды радуйцеся.
17 Несупынна маліцеся.
18 За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
19 Духа не гасіце.
20 Прароцтвамі не пагарджайце.
21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.
22 Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.
23 Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.
24 Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].
25 Браты! Маліцеся за нас!
26 Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.
27 Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братам.
28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Тэсалонцам, 5 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.