Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Галатаў, 2 Ліст да Галатаў, 2 глава

1 Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою Ціта.
2 Накіраваўся ж я туды згодна з аб'яўленьнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Эвангельле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бягу, або бег.
3 Але і Ціт, які быў са мной, які быў Грэк, ня быў змушаны да абразаньня.
4 Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся, каб падгледзець свабоду нашую, якую маем у Езусе Хрысьце, каб піхнуць нас зноў у няволю,
5 мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.
6 Тыя ж, што выдаюць сябе за некага, — якімі раней не былі, мяне не цікавіць;. Бог не ўзіраецца на важнасьць асобы, — дык тыя, што лічацца выдатнейшымі, мне не пярэчылі.
7 Нават наадварот, калі пераканаліся, што мне даручана абвяшчаць Эвангельле неабразаным, як Пятру — абразаным, —
8 бо Той, што дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве між абразанымі, Той самы дзейнічаў і праз мяне між паганамі, —
9 і калі пазналі, што і мне дадзена гэта ласка, дык Якуб, Кефас і Ян, якія здаюцца быць шульямі, падалі мне і Барнабе руку лучнасьці, каб мы ішлі да паганаў, а яны пойдуць да абразаных,
10 каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней.
11 Калі ж пасьля таго Кефас прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён на гэта заслужыў.
12 Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, сядаў разам з паганамі за стол, калі ж тыя надыйшлі, стаў пазьбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абразанымі.
13 За гэтай яго крывадушнасьцю пайшлі і другія Юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэту няшчырасьць.
14 Калі ж я спасьцярог, што ня ходзяць проста, не паводле праўды Эвангельля, сказаў аб гэтым публічна Пятру: "Калі ты, будучы Юдэям, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?"
15 Мы па прыродзе Юдэі, а не з паганаў грэшнікаў,
16 ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца ня праз выпаўненьне закону, а праз веру ў Езуса Хрыста, і мы паверылі ў Езуса Хрыста, каб апраўдацца верай, а не выпаўненьнем закону, бо выпаўненьнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.
17 Калі ж мы, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, аказаліся грэшнымі, ці ж Хрыстос — слуга граху? Аніколі.
18 Калі бо я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю праступнікам.
19 Я вось праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:
20 дык жыву ўжо ня я, але жыве ў-ва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву верай у Сына Божага, які ўзьлюбіў мяне і аддаў на сьмерць самога сябе за мяне.
21 Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон было апраўданьне, дык не патрэбна была б сьмерць Хрыстова.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.