Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Карынцянаў, 5 1-ы ліст да Карынцянаў, 5 глава

1 Ходзяць чуткі аб распуснасьці ў вас, ды аб такой распусьце, якая не спатыкаецца і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.
2 А вы заганарыліся, замест таго, каб з вялікім смуткам дамагацца выгнаць са свайго асяроддзя таго, хто дапусьціўся такога злачынства.
3 Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэтак робіць,
4 сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Езуса і з духам маім, моцай Госпада нашага Езуса,
5 аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада.
6 Дык ня маеце чым хваліцца. Ці ня ведаеце, што крошка кісьлі ўсё цеста квасіць?
7 Дык ачысьціце старую кісьлю, каб сталіся новай рашчынай, бо вы прэсныя. Бо вось Пасха нашая, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
8 Дык сьвяткуйма сьвяты не са старой кісьляй і не з кісьляй сапсуцьця і беззаконьня, але з праснакамі чыстасьці і праўды.
9 У лісце пісаў я вам, каб вы ня мелі зносінаў з распусьнікамі.
10 Зразумела, не з усімі распусьнікамі гэтага сьвету, хціўцамі, рабаўнікамі, ідалапаклоньнікамі, бо давялося б хіба вам зыйсці з гэтага сьвету.
11 Але я пісаў вам, каб вы ня мелі лучнасьці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасьці ёсьць распусьнікам, або хціўцам, або ідалапаклоньнікам, або зламоўным, або п'яніцай, або рабаўніком; з такімі нават ня ешце разам.
12 Бо як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж ня тых, што пасярод вас, судзіце вы?
13 Тых жа, што навонкі, судзіць Бог. Дык выкіньце ліхоцьце спаміж сябе!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.