1 Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса), мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне надзімае, а любоў будуе.
2 Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба ведаць.
3 А калі хто любіць Бога, той ведамы Яму.
4 Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага (мяса) мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.
5 А хоць і ёсьць у небе ці на зямлі так званыя багі, бо шмат такіх багоў і паноў
6 але для нас існуе толькі адзін Бог Айцец, ад якога ўсё (мае пачатак), ды дзеля каторага мы (існуем), поруч адзін Госпад, Езус Хрыстос, праз якога ўсё (сталася) і праз каторага мы (жывём).
7 Але ня ўсе маюць такое веданьне: некаторыя дасюль, прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса як ахвяраванае ідалам, і так сваё кволае сумленьне паганяць.
8 А ежа не збліжае нас да Бога, бо не бяднеем, калі не ямо, і таксама, ядучы, нічога не набываем.
9 Усё ж такі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабых (вераю).
10 Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданьне пры ідалавым стале, ці ж сумленьне слабавернага чалавека не заахвоціцца таксама есьці ідалам ахвяраванае (мяса)?
11 Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу брату, за каторага памёр Хрыстос!
12 А так грэшачы супраць братоў і б'ючы па сумленьні іх нядужым, грашыцё супраць Хрыста.
13 Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата майго.