Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Карынцянаў, 10 1-ы ліст да Карынцянаў, 10 глава

1 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя бацькі ўсе былі пад воблакам, і ўсе перайшлі праз мора,
2 ды ўсе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея ў воблаку і ў моры,
3 усе таксама спажывалі тую самую духовую страву
4 і пілі таксама духовае пітво. Пілі вось з духовай скалы, што ішла з імі, а тая скала — Хрыстос.
5 Але ня многіх з іх ўпадабаў сабе Бог, таму ляглі яны ў пустыні.
6 А гэтыя падзеі — прыклад нам, каб не былі мы ахвотныя да зла, як яны ахвотныя былі.
7 Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: "Засеў народ есьці, і піць, і весяліцца".
8 І не рабіма распусты, як яны распуставалі некаторыя, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9 І не спакушайма Хрыста, як яны спакушалі ды пагінулі ад зьмеяў.
10 І не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад нішчыцеля.
11 Ды ўсё гэта адбылося з імі як прадказаньне будучага і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.
12 Хай той, каму, здаецца, што стаіць, глядзіць, каб ня ўпаў.
13 Вас наведала спакуса, звычайная людзям. Верны ж Бог, які не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але са спакусай дае сілу яе пераадолець, каб маглі выстаяць.
14 Дзеля гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся пакланяцца ідалам.
15 Кажу гэта як людзям разумным. Вы судзіце самі тое, што гавару:
16 Келіх багаславенства, каторы багаславім, ці ня ёсьць удзелам у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім ці ня ёсьць удзелам у Целе Хрыстовым?
17 Калі адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы дзелімся тым самым хлебам.
18 Прыгледзьцеся Ізраэлю паводле цела: ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара), ня ёсьць удзельнікамі аўтара?
19 Што хачу сказаць? Ці ахвяра, складзеная ідалам, ёсьць нечым (важным)? Або сам ідал ёсьць чымсьці (важным)?
20 Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру, дэманам складаюць у ахвяру, а ня Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
21 Ня можаце піць з келіха Госпада ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.
22 Ці ж нам гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?
23 "Усё можна!" Але ня ўсё карысна. "Усё можна!" Але ня ўсё будуе.
24 Хай ніхто ня гоніцца за сваёй карысьцю, але за карысьцю бліжняга.
25 Дык усё, што на рынку прадаюць, ешце, не сумняваючыся дзеля (супакою) сумленьня,
26 бо Госпадава зямля і ўсё, што яе напаўняе.
27 Калі вас запросіць хтосьці з няверучых, і захочаце пайсьці, дык ешце ўсё, што вам пададуць, не сумняваючыся, што да сумленьня.
28 Але калі б хто сказаў: "Гэта было ахвяравана ідалам", — ня ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог, ды з увагі на сумленьне.
29 Маю на ўвазе не тваё сумленьне, але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б судзіць маю свабоду?
30 Калі я ем што з падзякаю, то чаму мяне ачарняюць за тое, за што я дзякую.
31 Дзеля таго ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
32 Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Царквы Божае.
33 Гэтак і я стараюся ўсім у-ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб яны былі збаўлены.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.