Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

1 да Карынцянаў, 6 1-ы ліст да Карынцянаў, 6 глава

1 Як адважваецца хтосьці з вас, маючы непаразуменьне з другім, судзіцца з ім перад нявернымі, а не перад сьвятымі?
2 Няўжо вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? І калі вамі будзе суджаны сьвет, дык ці ня можаце вы судзіць меншыя (справы)?
3 Ці ня ведаеце, што мы будзем судзіць таксама анёлаў? Дык тым болей справы жыцьцёвыя?
4 А вы, судзячыся ў жыцьцёвых справах, ставіце сваімі судьдзямі ня маючых пашаны ў царкве.
5 На сорам вам кажу гэта. Няўжо няма ў вас ніводнага разумнага, каторы мог бы рассудзіць братоў сваіх?
6 А то брат з братам судзіцца, ды яшчэ перад няверучымі?
7 Ужо і тое для вас прыніжэньне, што судзіцеся паміж сабой. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму ня лепш панесьці шкоду?
8 Але вы самі дапускаецеся несправядлівасьці і крыўдзіце нават братоў.
9 Ці ня ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць Каралеўства Божага ў спадчыну? Дык не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані мужчыны, жывучыя з сабой,
10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п'яніцы, ані зламоўныя, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Каралеўства Божага.
11 І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але асьвяціліся, але апраўдаліся ў імя Госпада нашага Езуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.
12 "Усё мне можна!" Але ня ўсё карысна. "Усё мне можна!" Але я нічому не дазволю мець уладу нада мною.
13 "Ежа — для жывата, і жывот — для ежы". Але Бог зьнішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.
14 Бог жа і Госпада ўваскрасіў, і нас таксама сваёю магунасьцю ўваскрасіць з памёршых.
15 Ці ж ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыста? Ці ж, узяўшы члены Хрыста, буду рабіць іх членамі распусьніцы? Ніколі!
16 Або ці ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцай, творыць з ёй адно цела? "Будуць вось яны, — як сказана, — двое адным целам".
17 Той жа, хто лучыцца з Госпадам, ёсьць адным Духам ( з Ім).
18 Сьцеражыцеся распусты! Кожны бо грэх, дапушчаны чалавекам, ёсьць па-за целам. Хто ж грашыць распустай, супраць свайго ўласнага цела грашыць.
19 Ці ж ня ведаеце, што цела вашае ёсьць сьвятыня Духа Сьвятога, каторы ў вас і каторага маеце ад Бога, ды што ўжо не належыце да саміх сябе?
20 Вы ж здабытыя за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.